Асабісты прыём грамадзян, у тым ліку індывідуальных прадпрымальнікаў, іх прадстаўнікоў, прадстаўнікоў юрыдычных асоб праводзіцца без папярэдняга запісу ў адпаведнасці з графікам, зацверджаным загадам дырэктара Нацыянальнага цэнтра заканадаўства і прававых даследаванняў Рэспублікі Беларусь ад 2016/01/04 г. № 4.
№ п/п | Службовая асоба | Дзень асабістага прыёму і № кабінета | Час асабістага прыёму |
1. | Дырэктар | першая серада кожнага месяца каб. 221 | з 8.00 да 13.00 |
2. | Першы намеснік дырэктара | другая серада кожнага месяца каб. 225 | з 8.00 да 13.00 |
3. | Намеснік дырэктара | трэцяя серада кожнага месяца каб. 212 | з 8.00 да 13.00 |
4. | Намеснік дырэктара — кіраўнік Інстытута прававых даследаванняў | чацвёртая серада кожнага месяца каб. 312 | з 8.00 да 13.00 |
У выпадку часовай адсутнасцi службовай асобы асабісты прыём праводзіць асоба, якая выконвае яго абавязкі, інфармацыя пра што размяшчаецца на дзвярах кабінета службовай асобы, якая адсутнічае, з указаннем пасады, прозвішча, уласнага імя, імя па бацьку (калі такое маецца) і нумара кабінета асобы, якая выконвае яго абавязкі.
Калі на дзень правядзення асабістага прыёму выпадае дзяржаўнае свята або святочны дзень, аб’яўлены Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь нерабочым, дзень правядзення асабістага прыёму пераносіцца на наступны за ім рабочы дзень.