Электронныя звароты

Электронны зварот у Нацыяльны цэнтр заканадаўства і прававых даследаванняў Рэспублікі Беларусь можа быць дасланы з выкарастаннем пазначай ніжэй спецыяльнай рубрыкі.

Пры гэтым на звароты, якія накіраваны на адрас электроннай пошты Цэнтра: center@pmrb.gov.by, дзеянне Закона Рэспублікі Беларусь ад 18 ліпеня 2011 года “Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асобаў” не распаўсюджваецца.

Электронны зварот грамадзяніна, у тым ліку індывідуальнага прадпрымальніка (далей – грамадзянін) у абавязковым парадку павінен змяшчаць:

  • прозвішча, асабістае імя, імя па бацьку (пры яго наяўнасці) або ініцыялы грамадзяніна;
  • адрас яго месца жыхарства (месца знаходжання);
  • сутнасць звароту;
  • адрас электронной пошты грамадзяніна.

 

Электронны зварот юрыдычнай асобы ў абавязковым парадку павінен змяшчаць:

  • поўную назву юрыдычнай асобы;
  • месца знаходжання юрыдычнай асобы;
  • сутнасць звароту;
  • прозвішча, асабістае імя, імя па бацьку асобы (пры яго наяўнасці), упаўнаважанай ва ўстаноўленым парадку падпісваць звароты;
  • адрас электронной пошты юрыдычнай асобы.

 

Да электронных зваротаў, якія падаюцца прадстаўнікамі заяўнікаў, павінны прыкладацца электронныя копіі дакументаў, якія пацвярджаюць іх паўнамоцтвы.

Да электронных зваротаў могуць прыкладацца дакументы аб выніках папярэдняга разгляду зваротаў і іншыя дакументы і (або) звесткі, неабходныя для вырашэння пытанняў, якія ўздымаюцца ў зваротах.

Дапушчальнымі фарматамі дакументаў і (або) звестак, якія прыкладаюцца ў электронным выглядзе, з’яўляюцца Portable Document Format/A (PDF/A), Office Open XML (DOCX), двайны фармат з разметкаю (DOC), Rich Text Format (RTF), тэкставы файл (TXT), Open Document Format (ODT), фармат архівацыі і сціску дадзеных (ZIP, RAR), Portable Network Graphics (PNG), Tagged Image File Format (TIFF), Joint Photograph Experts Group (JPEG), Joint Photograph Group (JPG).

 

Парадак разгляду электронных зваротаў

 

Электронныя звароты выкладаюцца на беларускай або рускай мовах.

Электронныя звароты павінны быць разгледжаны не пазней за 15 дзён з дня рэгістрацыі, а звароты, якія патрабуюць дадатковага вывучэння і праверкі – не пазней за 1 месяц.

Калі для разгляду электроннага звароту па сутнасці неабходна ўказанне персанальных дадзеных заяўніка або іншых асоб, за выключэннем тых дадзеных, якія змяшчаюцца ў зваротах, заяўніку належыць звярнуцца з вусным ці пісьмовым зваротам.

Адказы (паведамленні) на электронныя звароты напраўляюцца на адрас электроннай пошты заяўнікаў, пазначаны ў электронных зваротах. На электронныя звароты даюцца пісьмовыя адказы (накіроўваюцца пісьмовыя паведамленні) у выпадках, калі:

заяўнік у сваім электронным звароце просіць накіраваць пісьмовы адказ ці адначасова накіраваць пісьмовы адказ і адказ на адрас яго электроннай пошты;

у электронным звароце пазначаны адрас электроннай пошты, па якому па тэхнічных прычынах не атрымалася накіраваць адказ (паведамленне).

Пакідаюцца без разгляду па сутнасці электронныя звароты, якія (па якім):

  • выкладзены не на беларускай або рускай мове;
  • не змяшчаюць прозвішча, асабістага імя, імя па бацьку (пры яго наяўнасці), адраса месца жыхарства (месца знаходжання) грамадзяніна;
  • не змяшчаюць поўнай назвы юрыдычнай асобы і яе месца знаходжання, прозвішча, асабістага імя, імя па бацьку (пры яго наяўнасці) кіраўніка або асобы, упаўнаважанай ва ўстаноўленым парадку падпісваць звароты (для юрыдычных асоб), адрас электроннай пошты заяўніка;
  • змяшчаюць тэкст, які не ўспрымаемы для чытання;
  • змяшчаюць нецэнзурныя або абразлівыя словы ці выразы;
  • падаюцца прадстаўнікамі заяўнікаў, і да іх не прыкладаюцца дакументы, якія пацвярджаюць іх паўнамоцтвы;
  • звароты падлягаюць разгляду ў адпаведнасці з закадаўствам аб канстытуцыйным судаводстве, грамадзянскім, грамадзянска-працэсуальным, гаспадарча-працэсуальным, крымінальна-працэсуальным заканадаўствам, заканадаўствам аб адміністрацыйных працэдурах, звароты работніка да наймальніка, а таксама іншыя звароты, у адносінах да якіх заканадаўчымі актамі прадугледжаны іншы парадак падачы і разгляду такіх зваротаў;
  • звароты змяшчаюць пытанні, вырашэнне якіх не адносіцца да кампетэнцыі Нацыяльнага цэнтра заканадаўства і прававых даследаванняў Рэспублікі Беларусь;
  • прапушчаны без уважлівай прычыны тэрмін падачы скаргі;
  • заяўнікам пададзены паўторны зварот, калі ён ужо быў разгледжаны па сутнасці, і ў ім не змяшчаюцца новыя абставіны, якія маюць значэнне для разгляду зварота па сутнасці;
  • з заяўнікам спынена ліставанне.

Адкліканне электроннага звароту

 

Заяўнік мае права адклікаць свой зварот да разгляду яго па сутнасці. Адкліканне электроннага звароту ажыццяўляецца шляхам падачы пісьмовай заявы або накіравання заявы ў электроннай форме тым жа спосабам, якім быў накіраваны электронны зварот.

 

Абскарджанне адказаў на звароты

 

Адказ Цэнтра на зварот ці рашэнне аб пакіданні звароту без разгляду па сутнасці могуць быць абскарджаны ў вышэйшую арганізацыю.

 

Разгляд электронных зваротаў з аналагічным зместам, якія носяць масавы характар, накіраваных рознымі заяўнікамі.

 

У выпадку, калі электронныя звароты, якія паступаюць ад розных заяўнікаў, носяць масавы характар (больш за дзесяць зваротаў), адказы на такія звароты па рашэнню кіраўніка дзяржаўнага органа або іншай дзяржаўнай арганізацыі ці асобы, якая ўпаўнаважана ва ўстаноўленым парадку падпісваць адказы на звароты, могуць размяшчацца на афіцыйным сайце дзяржаўнага органа або іншай дзяржаўнай арганізацыі ў глабальнай камп’ютарнай сетцы Інтэрнэт без накіравання адказаў (паведамленняў) заяўнікам.