Найменне і месца знаходжання вышэйстаячага органа

     

У адпаведнасці з пунктам 5 Палажэння аб Нацыянальным цэнтры заканадаўства і прававых даследаванняў Рэспублікі Беларусь, якое зацверджана Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 13 снежня 2007 г. № 630 “О некоторых мерах по совершенствованию правотворческой деятельности и научных исследований в области права”, агульнае кіраўніцтва Цэнтрам ажыццяўляе Адміністрацыя Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (г. Мінск, вул. К.Маркса, 38), якая з’яўляецца вышэйстаячым органам да Нацыянальнага цэнтра заканадаўства і прававых даследаванняў Рэспублікі Беларусь.

Прыём грамадзян у рэзідэнцыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ажыццяўляецца штодзённа (акрамя суботы і нядзелі) з 8.00 да 17.00 (перапынак на абед з 13.00 да 14.00), па адрасе: г. Мінск, вул. Кірава, 43.

Прыём грамадзян вядзецца ў парадку жывой чаргі.

Пры сабе неабходна мець дакументы, якія пацвярджаюць асобу. Рэкамендуецца таксама мець адказы на папярэднія звароты ў іншыя арганізацыі і іншыя неабходныя для разгляду пытання дакументы.