Шылін Дзмітрый Уладзіміравіч
намеснік дырэктара, кандыдат юрыдычных навук, дацэнт(курыруе ўпраўленне канстытуцыйнага і міжнароднага права, упраўленне заканадаўства аб нацыянальнай бяспецы і праваахоўнай дзейнасці)
Нарадзіўся 29 мая 1981 года.
У 2004 годзе скончыў Беларускі інстытут правазнаўства,
у 2004 – 2008 гг. навучаўся ў аспірантуры Інстытута дзяржавы і права НАН Беларусі.
У 2012 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю па спецыяльнасці 12.00.08 (крымінальнае права і крыміналогія; крымінальна-выканаўчае права). У 2016 годзе было прысуджана вучонае званне дацэнта па спецыяльнасці ”Права“.
Са снежня 2006 г. па кастрычнік 2010 года – вядучы спецыяліст, галоўны спецыяліст, саветнік-кансультант Нацыянальнага цэнтра законапраектнай дзейнасці пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь (Нацыянальнага цэнтра заканадаўства і прававых даследаванняў Рэспублікі Беларусь).
У 2010–2014 гг. – начальнік аддзела крыміналагічнай экспертызы праектаў законаў дзяржаўнай установы ”Навукова-практычны цэнтр праблем умацавання законнасці і правапарадку Генеральнай пракуратуры Рэспублікі Беларусь“.
Са жніўня 2014 г. – начальнік упраўлення заканадаўства аб нацыянальнай бяспецы і праваахоўнай дзейнасці Нацыянальнага цэнтра заканадаўства і прававых даследаванняў Рэспублікі Беларусь.
З мая 2018 г. – намеснік дырэктара Цэнтра.