Намеснік кіраўніка ўпраўлення канстытуцыйнага і міжнароднага права Мікалай Анатольевіч Савановіч прыняў удзел у круглым стале па тэме “Заканадаўства на беларускай мове: праблемы і практычнае вырашэнне на аснове Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь” , які адбыўся 5 красавіка 2018 года ў Палаце прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.
Падчас пасяджэння абмяркоўваліся практычныя пытанні заканатворчага працэсу на дзвюх дзяржаўных мовах. У прыватнасці, разглядаліся магчымасць паралельнай распрацоўкі праектаў законаў на беларускай і рускай мовах, а таксама магчымасць пераклада праекта закона з рускай мовы на беларускую перад другім чытаннем у Палаце прадстаўнікоў Нацыянального сходу Рэспублікі Беларусь.
Сообщить об опечатке
Текст, который будет отправлен нашим редакторам: