Нарматворчая дзейнасць

У адпаведнасці з пунктам 9 артыкула 2 Закона Рэспублікі Беларусь ад 17 ліпеня 2018 г. № 130-З ”Аб нарматыўных прававых актах“ нарматворчая дзейнасць – гэта дзяржаўна-ўладная дзейнасць па планаванні, рэалізацыі нарматворчай ініцыятывы, падрыхтоўцы, правядзенні экспертыз, прыняцці (выданні), афіцыйным апублікаванні, змяненні, афіцыйным тлумачэнні, прыпыненні, аднаўленні, прадаўжэнні і спыненні дзеяння нарматыўных прававых актаў.

Нарматворчая дзейнасць уключае шэраг паслядоўных стадый, сукупнасць якіх складае нарматворчы працэс. Стадыямі нарматворчага працэсу з’яўляюцца:

  • планаванне нарматворчай дзейнасці;
  • нарматворчая ініцыятыва;
  • падрыхтоўка праекта нарматыўнага прававога акта, уключаючы правядзенне яго ўзгаднення і экспертыз;
  • прыняцце (выданне) нарматыўнага прававога акта;
  • правядзенне абавязковай юрыдычнай экспертызы ў дачыненні нарматыўных прававых актаў Нацыянальнага банка, Камітэта дзяржаўнага кантролю, Кіравання справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, Следчага камітэта, Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз, Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, міністэрстваў, іншых рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання, абласных і Мінскага гарадскога Саветаў дэпутатаў, абласных і Мінскага гарадскога выканаўчых камітэтаў, мясцовых Саветаў дэпутатаў, выканаўчых і распарадчых органаў базавага тэрытарыяльнага ўзроўню;
  • уключэнне нарматыўнага прававога акта ў Нацыянальны рэестр прававых актаў;
  • афіцыйнае апублікаванне нарматыўнага прававога акта.