Агульныя палажэнні

Правядзенне экспертызы з’яўляецца адным з неад’емных элементаў нарматворчага працэсу і накіравана на забеспячэнне якасці нарматыўнага прававога акта.

Асноўнымі нарматыўнымі прававымі актамi, што замацоўваюць віды экспертызы, выпадкі і парадак яе правядзення, з’яўляюцца:

  • Закон Рэспублікі Беларусь ад 17 ліпеня 2018 г. № 130-З “О нормативных правовых актах”;
  • Палажэнне аб Нацыянальным рэестры прававых актаў Рэспублікі Беларусь, зацверджанае     Указам   Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь  ад 20 ліпеня 1998 г.
    № 369;
  • Палажэнне аб парадку правядзення крыміналагічнай экспертызы, зацверджанае    Указам   Прэзідэнта   Рэспублікі   Беларусь   ад 29 мая 2007 г.
    № 244;
  • Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 30 снежня 2010 г. № 711 “О некоторых вопросах организации обязательной юридической экспертизы нормативных правовых актов”;
  • Пастанова Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 23 верасня 2006 г. № 1244 “Об обязательной юридической экспертизе нормативных правовых актов”;
  • Пастанова Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь ад 12 кастрычніка 2006 г. № 62 “О реализации постановления Совета Министров Республики Беларусь от 23 сентября 2006 г. № 1244”.

Грунтуючыся на палажэннях Закона Рэспублікі Беларусь “О нормативных правовых актах ” экспертызу ў нарматворчым працэсе можна падзяліць на:

  • абавязковую і неабавязковую;
  • юрыдычную, крыміналагічную, фінансава-эканамічную, экалагічную, лінгвістычную і іншую (у залежнасці ад тэматычнага характару экспертызы).

Да абавязковай экспертызы ў нарматворчым працэсе адносяцца юрыдычная экспертыза і крыміналагічная экспертыза.

Фінансава-эканамічная, экалагічная, лінгвістычная і іншыя віды экспертыз праектаў нарматыўных прававых актаў праводзяцца па рашэнню адпаведнага нарматворчага органа (службовай асобы).