Крыміналагічная экспертыза

Артыкулам 49-1 Закона Рэспублікі Беларусь ад 10 студзеня 2000 года “О нормативных правовых актах Республики Беларусь” прадугледжана, што праекты нарматыўных прававых актаў падлягаюць крыміналагічнай экспертызе ў выпадках i парадку, устаноўленых Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь.

29 мая 2007 года Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь падпісаны Указ № 244 “О криминологической экспертизе”, якiм зацверджана Положение о порядке проведения криминологической экспертизы.

Крыміналагічнай экспертызай з’яўляецца даследаванне зместу праекта прававога акта (прававога акта) у мэтах выяўлення ў ім норм, прымяненне якіх можа пацягнуць (пацягнула) узнікненне крымінагенных наступстваў у розных сферах грамадскіх адносін (далей — узнікненне рызык крымінагеннага характару).

Крыміналагічная экспертыза праводзіцца дзяржаўнай установай “Навукова-практычны цэнтр праблем умацавання законнасці і правапарадку Генеральнай пракуратуры Рэспублікі Беларусь”
(далей — Навукова-практычны цэнтр).

Абавязковай крыміналагічнай экспертызе падлягаюць праекты законаў, прававых актаў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь, Камітэта дзяржаўнага кантролю, Нацыянальнага банка, Кіраўніцтва справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, Следчага камітэта.”

Абавязковая крыміналагічная экспертыза праектаў прававых актаў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь, Камітэта дзяржаўнага кантролю, Нацыянальнага банка, Кіраўніцтва справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, Следчага камітэта праводзіцца з улікам пункта 1 Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 6 чэрвеня 2011 г. № 230 “О мерах по совершенствованию криминологической экспертизы”. Гэтым указам устаноўлена, што абавязковая крыміналагічная экспертыза праводзіцца:

з 1 студзеня 2012 года — у адносiнах да:

— праектаў прававых актаў Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь, якія адносяцца ў адпаведнасці з Адзіным прававым класіфікатарам Рэспублікі Беларусь, зацверджаным Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 4 студзеня 1999 г. № 1, да грамадзянскага, грамадзянскага працэсуальнага, гаспадарчага працэсуальнага заканадаўства, заканадаўства аб фінансава-крэдытнай сістэме, прадпрымальніцкай, гаспадарчай (эканамічнай) дзейнасці;

— праектаў прававых актаў Камітэта дзяржаўнага кантролю, Нацыянальнага банка, Кіраўніцтва справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь;

з 1 студзеня 2014 года — у адносінах да праектаў прававых актаў Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь, якія адносяцца ў адпаведнасці з Адзіным прававым класіфікатарам Рэспублікі Беларусь да канстытуцыйнага заканадаўства, заканадаўства аб працы і занятасці насельніцтва, аб шлюбе і сям’і, жыллёвага заканадаўства, заканадаўства аб сацыяльнай абароне і сацыяльным страхаванні, аб ахове здароўя, у галіне адукацыі, навукі, інфармацыі, інфарматызацыі, культуры, мастацтва і спорту, аб ахове навакольнага асяроддзя і рацыянальным выкарыстанні прыродных рэсурсаў, у галіне абароны, нацыянальнай бяспекі, праваахоўнай дзейнасці, аб адміністрацыйных правапарушэннях, да працэсуальна-выканаўчага заканадаўства аб адміністрацыйных правапарушэннях, заканадаўства аб крымінальнай адказнасці, крымінальна -працэсуальнага, крымінальна-выканаўчага, мытнага заканадаўства;

з 1 студзеня 2015 года — у адносінах да праектаў прававых актаў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, якія адносяцца ў адпаведнасці з Адзіным прававым класіфікатарам Рэспублікі Беларусь да грамадзянскага, грамадзянскага працэсуальнага, гаспадарчага працэсуальнага заканадаўства, заканадаўства аб фінансава-крэдытнай сістэме, прадпрымальніцкай, гаспадарчай (эканамічнай) дзейнасці;

• з 1 студзеня 2017 года — у адносінах да праектаў прававых актаў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, якія адносяцца ў адпаведнасці з Адзіным прававым класіфікатарам Рэспублікі Беларусь да канстытуцыйнага заканадаўства, заканадаўства аб працы і занятасці насельніцтва, аб шлюбе і сям’і, жыллёвага заканадаўства, заканадаўства аб сацыяльнай абароне і сацыяльным страхаванні, аб ахове здароўя, у галіне адукацыі, навукі, інфармацыі, інфарматызацыі, культуры, мастацтва і спорту, аб ахове навакольнага асяроддзя і рацыянальным выкарыстанні прыродных рэсурсаў, у галіне абароны, нацыянальнай бяспекі, праваахоўнай дзейнасці, аб адміністрацыйных правапарушэннях, да працэсуальна-выканаўчага заканадаўства аб адміністрацыйных правапарушэннях, заканадаўства аб крымінальнай адказнасці, крымінальна-працэсуальнага, крымінальна -выканаўчага, мытнага заканадаўства.

Абавязковая крыміналагічная экспертыза не праводзіцца
ў дачыненні да праектаў прававых актаў:

•  якія з’яўляюцца ненарматыўнымі;

• якiя прадугледжваюць выяўленне згоды Рэспублікі Беларусь на абавязковасць для яе міжнародных дагавораў Рэспублікі Беларусь (далей — міжнародныя дагаворы) і паправак да іх, выраз згоды Рэспублікі Беларусь на ўдзел іншых дзяржаў, міжнародных арганізацый у міжнародных дагаворах, прыняцце Рэспублікай Беларусь агаворак, зробленых іншымі дагаворнымі бакамі, пярэчанне Рэспублікі Беларусь у дачыненні да такіх агаворак, прыняцце мер у выпадку парушэння абавязацельстваў па міжнародных дагаворах, прыпыненне дзеяння, спыненне міжнародных дагавораў;

• якія адносяцца да лакальных нарматыўных прававых актаў, тэхнічных нарматыўных прававых актаў;

• якія змяшчаюць дзяржаўныя сакрэты, калі іншае не прадугледжана Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь;

• па рашэнню Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

Па рашэнню дзяржаўнага органа (арганiзацыi), якi накіроўвае праект прававога акта на крыміналагічную экспертызу, Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь крыміналагічная экспертыза праводзіцца па праекту адпаведнага прававога акта, у адносiнах да якога не прадугледжана правядзенне яго абавязковай крыміналагічнай экспертызы (акрамя выпадкаў, калі праект прававога акта змяшчае дзяржаўныя сакрэты, калі іншае не прадугледжана Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь, ці экспэртыза не праводзіцца па рашэнню Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь).

Па рашэнню суб’екта права заканадаўчай ініцыятывы, які ўнёс адпаведны праект закона ў Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь (па рашэнню Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь — па праекту закона, па якім суб’ектам права заканадаўчай ініцыятывы з’яўляецца Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь), крыміналагічная экспертыза можа быць праведзена ў дачыненні да праекта закона са змяненнямі і (або) дапаўненнямі, унесенымі ў Палаце прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь i накiраванымi ва ўстаноўленым парадку на ўзгадненне суб’екту права заканадаўчай ініцыятывы.

Па рашэнню Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, Генеральнай пракуратуры крыміналагічная экспертыза праводзіцца ў дачыненні да раней прынятага (выдадзенага) прававога акта з прадстаўленнем заключэння крыміналагічнай экспертызы ў Адміністрацыю Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Дадзенае заключэнне таксама прадстаўляецца ў дачыненні да раней прынятага (выдадзенага):

закона — адпаведнаму суб’екту права заканадаўчай ініцыятывы
(у дачыненні да закона, па праекту якога суб’ектам права заканадаўчай ініцыятывы з’яўляўся Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь, — дзяржаўнаму органу (арганізацыі), якім праект закона раней уносіўся на разгляд Кіраўніка дзяржавы);

прававога акта Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь — дзяржаўнаму органу (арганізацыі), якім праект прававога акта раней уносіўся на разгляд Кіраўніка дзяржавы;

прававога акта Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь, Камітэта дзяржаўнага кантролю, Нацыянальнага банка, Кіраўніцтва справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, Следчага камiтэта, іншага нарматворчага органа (службовай асобы) (далей — нарматворчы орган) — нарматворчаму органу (нарматворчым органам), які прыняў (выдаў) прававы акт.

Правядзенне крыміналагічнай экспертызы праекта прававога акта ажыццяўляецца пасля правядзення яго абавязковай юрыдычнай экспертызы, прадугледжанай заканадаўчымі актамі. Крыміналагічная экспертыза праекта закона, які ўносіцца на разгляд Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь для накіравання (ўзгаднення накiравання) у Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, праекта прававога акта Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, іншых праектаў прававых актаў, якія ўносяцца на разгляд Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, павінна быць праведзена перад іх унясеннем ва ўстаноўленым парадку на разгляд Кіраўніка дзяржавы.

Накіраванне для правядзення крыміналагічнай экспертызы ажыццяўляецца:

• праекта закона, які ўносіцца ў Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, — адпаведным суб’ектам права заканадаўчай ініцыятывы (праекта закона, па якім суб’ектам права заканадаўчай ініцыятывы з’яўляецца Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь, — дзяржаўным органам (арганізацыяй), якія ўносяць дадзены праект закона на разгляд Кіраўніка дзяржавы);

• праекта закона са змяненнямі і (або) дапаўненнямі, унесенымі ў Палаце прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, — суб’ектам права заканадаўчай ініцыятывы, які ўнес дадзены праект закона ў Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь (праекта закона, па якім суб’ектам права заканадаўчай ініцыятывы з’яўляецца Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь, — Адміністрацыяй Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь);

• праекта прававога акта Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь — дзяржаўным органам (арганізацыяй), які ўнес дадзены праект на разгляд Кіраўніка дзяржавы;

• праекта прававога акта Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь — Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь;

• праекта прававога акта Камітэта дзяржаўнага кантролю, Нацыянальнага банка, Кіраўніцтва справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, Следчага камітэта, іншага нарматворчага органа — адпаведным нарматворчым органам.

Накіраванне для правядзення крыміналагічнай экспертызы раней прынятага (выдадзенага) прававога акта ажыццяўляецца Адміністрацыяй Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, Генеральнай пракуратурай, іншым дзяржаўным органам (арганiзацыяй), вызначаным Адміністрацыяй Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

Накіраванне для правядзення крыміналагічнай экспертызы праекта прававога акта, які прымаецца (выдаецца ) некалькімі нарматворчымі органамі, ажыццяўляецца сумесна гэтымі органамі альбо адным з вызначаных імі нарматворчых органаў.

Да праекта прававога акта, якi накіроўваецца для правядзення крыміналагічнай экспертызы, дадаюцца:

• суправаджальны ліст;

• абгрунтаванне неабходнасці прыняцця (выдання) прававога акта, у тым ліку фінансава -эканамічнае абгрунтаванне;

• аналітычныя і статыстычныя матэрыялы, якія абгрунтоўваюць неабходнасць прыняцця (выдання) прававога акта, калі яны маюцца;

• звесткі аб узгадненні і візіраванні праекта прававога акта, у тым ліку аб няўлічаных заўвагах і прапановах, калі яны маюцца;

• заключэнне па выніках правядзення абавязковай юрыдычнай экспертызы, iншыя экспертныя заключэнні па праекту прававога акта, калі яны маюцца.

Навукова-практычны цэнтр мае права запытваць у дзяржаўных органаў і іншых арганізацый інфармацыю, неабходную для правядзення крыміналагічнай экспертызы, а таксама пры неабходнасці прыцягваць да правядзення дадзенай экспертызы спецыялістаў дзяржаўных органаў і іншых арганізацый па ўзгадненню з кіраўнікамі гэтых органаў і арганізацый.

Пры правядзенні крыміналагічнай экспертызы раней прынятага (выдадзенага) прававога акта Навукова-практычны цэнтр мае права запытваць інфармацыю аб аналізе практыкі прымянення гэтага акту.

Асноўным крытэрыем ацэнкі праекта прававога акта (прававога акта) пры правядзенні крыміналагічнай экспертызы з’яўляецца магчымасць узнікнення рызык крымінагеннага характару ў працэсе прымянення прававога акта, у тым ліку абумоўленых яго сацыяльнай неадаптаванасцю, неадназначнасцю яго норм, недастатковай паўнатой прававога рэгулявання адпаведнай сферы грамадскіх адносін.

Крыміналагічная экспертыза праводзіцца на працягу дзесяці рабочых дзён з дня атрымання Навукова — практычным цэнтрам праекта прававога акта з неабходнымі суправаджальнымі матэрыяламі да яго, калi iншы тэрмiн не ўстаноўлены Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь, Адміністрацыяй Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Крыміналагічная экспертыза праекта закона, разгляд якога ў Палаце прадстаўнікоў і Савеце Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь мяркуецца абвясціць тэрміновым (аб’яўлена тэрміновым), праводзіцца на працягу трох рабочых дзён з дня атрымання Навукова-практычным цэнтрам праекта закона з неабходнымі суправаджальнымі матэрыяламі да яго. Крыміналагічная экспертыза праекта прававога акта, у адносiнах да якога не прадугледжана правядзенне яго абавязковай крыміналагічнай экспертызы, праводзіцца ў месячны тэрмін з дня атрымання Навукова-практычным цэнтрам праекта прававога акта з неабходнымі суправаджальнымі матэрыяламі да яго, калi iншы тэрмiн не ўстаноўлены Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь, Адміністрацыяй Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Крыміналагічная экспертыза паўторна накіраванага праекта прававога акта праводзіцца на працягу пяці рабочых дзён з дня атрымання Навукова-практычным цэнтрам праекта прававога акта з неабходнымі суправаджальнымі матэрыяламі да яго.

Тэрмін правядзення крыміналагічнай экспертызы можа быць прадоўжаны кіраўніком Навукова-практычнага цэнтра па ўзгадненню з суб’ектам (суб’ектамі), якія накіравалі праект прававога акта на крыміналагічную экспертызу, але не больш чым на пяць рабочых дзён.

Крыміналагічная экспертыза раней прынятага (выдадзенага) прававога акта праводзіцца ў месячны тэрмін з дня атрымання Навукова-практычным цэнтрам прававога акта, калi iншы тэрмiн не ўстаноўлены Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь, Адміністрацыяй Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

У выключных выпадках, якiя не церпяць адкладу, дапускаецца прыняцце (выданне) прававога акта, акрамя закона і дэкрэта, з наступным правядзеннем яго абавязковай крыміналагічнай экспертызы ў парадку, прадугледжаным для правядзення крыміналагічнай экспертызы праектаў прававых актаў.

Па выніках правядзення крыміналагічнай экспертызы складаецца заключэнне, у якім павінны ўтрымлівацца:

• інфармацыя пра тое, калі і кім праект прававога акта прадстаўлены на крыміналагічную экспертызу (калі і кім прававы акт прыняты (выдадзены) і прадстаўлены на крыміналагічную экспертызу);

• інфармацыя аб удзеле ў правядзенні крыміналагічнай экспертызы спецыялістаў дзяржаўных органаў і іншых арганізацый (у выпадку іх прыцягнення ва ўстаноўленым парадку Навукова-практычным цэнтрам);

• агульная крыміналагічная ацэнка праекта прававога акта (прававога акта);

• пытанні, якiя разгледжаны пры правядзенні крыміналагічнай экспертызы, і крыміналагічныя крытэрыі іх ацэнкі;

• указанне на наяўнасць у праекце прававога акта (прававым акце) норм, прымяненне якіх можа пацягнуць (пацягнула) узнікненне рызык крымінагеннага характару, з абгрунтаваннем адпаведнага вываду альбо на адсутнасць такіх норм;

• абгрунтаваныя прапановы аб ліквідацыі выяўленых у праекце прававога акта (прававым акце) недахопаў (пры наяўнасці норм, прымяненне якіх можа пацягнуць (пацягнула) узнікненне рызык крымінагеннага характару).

Дадзенае заключэнне можа ўтрымліваць іншую інфармацыю, якая звязана з правядзеннем крыміналагічнай экспертызы.

У выпадку, калі ў заключэнні крыміналагічнай экспертызы ўказана на наяўнасць у праекце прававога акта нормаў, прымяненне якіх можа пацягнуць узнікненне рызык крымінагеннага характару, арганізуецца дапрацоўка дадзенага праекта.

Пры нязгодзе суб’екта (суб’ектаў), які накіраваў праект прававога акта для правядзення крыміналагічнай экспертызы, з высновамі (іх часткай), якія ўтрымліваюцца ў заключэнні крыміналагічнай экспертызы, ён звяртаецца ў Генеральную пракуратуру з матываваным абгрунтаваннем сваёй нязгоды з гэтымі высновамі (іх часткай), дадаткам праекта прававога акта, заключэння крыміналагічнай экспертызы і дакументаў, якія прадстаўляліся для правядзення крыміналагічнай экспертызы. Тэрмін разгляду гэтага звароту не павінен перавышаць дзесяці рабочых дзён з дня яго паступлення.

Па выніках разгляду паступіўшага звароту Генеральнай пракуратурай прымаецца адно з наступных рашэнняў:

• аб прызнанні абгрунтаванымі высноў (іх часткі), якія змяшчаюцца ў заключэнні крыміналагічнай экспертызы, аб наяўнасці ў праекце прававога акта норм, прымяненне якіх можа пацягнуць узнікненне рызык крымінагеннага характару, і накіраванні праекта прававога акта адпаведнаму суб’екту (суб’ектам) для дапрацоўкі;

• аб прызнанні неабгрунтаванымі высноў, якія змяшчаюцца ў заключэнні крыміналагічнай экспертызы, аб наяўнасці ў праекце прававога акта норм, прымяненне якіх можа пацягнуць узнікненне рызык крымінагеннага характару, і мэтазгоднасці прыняцця (выдання) праекта прававога акта ў прадстаўленай рэдакцыі.

Рашэнне ў дачыненні да праекта закона, прававога акта Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь прымаецца Генеральнай пракуратурай па ўзгадненню з Адміністрацыяй Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

Пасля дапрацоўкі ў адпаведнасці з заключэннем крыміналагічнай экспертызы (рашэннем Генеральнай пракуратуры) праект прававога акта падлягае ўзгадненню з зацікаўленымі дзяржаўнымі органамі і іншымі арганізацыямі, паўторнаму накіраванню на абавязковую юрыдычную экспертызу, а таксама крыміналагічную экспертызу.

У выпадку, калі ў заключэнні крыміналагічнай экспертызы ўказана на наяўнасць у прававым акце норм, прымяненне якіх можа пацягнуць (пацягнула) узнікненне рызык крымінагеннага характару, адпаведным суб’ектам (суб’ектамі) на працягу дзесяці рабочых дзён з дня атрымання заключэння крыміналагічнай экспертызы падрыхтоўваецца i прадстаўляецца ў Адміністрацыю Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь матываванае абгрунтаванне неабходнасці ўнясення змяненняў і (або) дапаўненняў у дадзены прававы акт.

Пры нязгодзе нарматворчага органа (нарматворчых органаў) з высновамі (іх часткай), якія ўтрымліваюцца ў заключэнні крыміналагічнай экспертызы, ён звяртаецца ў Генеральную пракуратуру з матываваным абгрунтаваннем сваёй нязгоды з гэтымі высновамі (іх часткай), дадаткам прававога акта, заключэння крыміналагічнай экспертызы і дакументаў, якія прадстаўляліся для правядзення крыміналагічнай экспертызы. Тэрмін разгляду гэтага звароту не павінен перавышаць дзесяці рабочых дзён з дня яго атрымання.

Па выніках разгляду паступіўшага звароту Генеральнай пракуратурай прымаецца адно з наступных рашэнняў:

• аб прызнанні абгрунтаванымі высноў (іх часткі), якія змяшчаюцца ў заключэнні крыміналагічнай экспертызы, аб наяўнасці ў прававым акце норм, прымяненне якіх можа пацягнуць узнікненне рызык крымінагеннага характару, і мэтазгоднасці падрыхтоўкі праекта прававога акта аб унясенні змяненняў і (або) дапаўненняў у прававы акт. Пры прыняцці Генеральнай пракуратурай дадзенага рашэння адпаведным нарматворчым органам (нарматворчымі органамі) у двухмесячны тэрмін з дня атрымання гэтага рашэння арганізуецца падрыхтоўка ва ўстаноўленым парадку праекта прававога акта аб унясенні змяненняў і (або) дапаўненняў у прававы акт; аб прызнанні неабгрунтаванымі высноў, якія змяшчаюцца ў заключэнні крыміналагічнай экспертызы, аб наяўнасці ў прававым акце норм, прымяненне якіх можа пацягнуць узнікненне рызык крымінагеннага характару, і немэтазгоднасці падрыхтоўкі праекта прававога акта аб унясенні змяненняў і (або) дапаўненняў у прававы акт.”