Навукова-даследчая праца Інстытута прававых даследаванняў

Інстытут выконвае навукова-даследчую працу ў рамках 6 заданняў па плане навуковых даследаванняў і распрацовак, накіраваных на навуковае забеспячэнне законапраектнай дзейнасці Нацыянальнага цэнтра заканадаўства і прававых даследаванняў Рэспублікі Беларусь на 2020–2021 гг.:

1. ”Мясцовае самакіраванне і адміністратыўна-тэрытарыяльнае дзяленне ў Рэспубліцы Беларусь: напрамкі развіцця канстытуцыйна-прававога забеспячэння“ (навуковы кіраўнік – Васілевіч Г.А., доктар юрыдычных навук, прафесар, член-карэспандэнт НАН Беларусі).
2. ”Адміністрацыйна-прававое забеспячэнне павышэння эфектыўнасці дзяржаўнага кіравання“ (навуковы кіраўнік – Іваноўскі А.У., доктар тэхнічных навук, прафесар).
3. “Прававое забеспячэнне цыфравізацыі эканомікі Рэспублікі Беларусь ва ўмовах развіцця эканамічнай інтэграцыі ў рамках ЕАЭС” (навуковы кіраўнік – Бакіноўская В.А., кандыдат юрыдычных навук, дацэнт).
4. “Удасканаленне формаў перагляду судовых пастаноў па грамадзянскіх і эканамічных справах як важнейшая гарантыя рэалізацыі права на судовую абарону” (навуковы кіраўнік – Таранава Т.С., доктар юрыдычных навук, прафесар).
5. “Тэарэтыка-прыкладныя аспекты адказнасці ў працоўным праве і праве сацыяльнага забеспячэння ў кантэксце рэалізацыі прыярытэтаў сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь” (навуковы кіраўнік – Камоцкая I.А., кандыдат юрыдычных навук, дацэнт).
6. ”Напрамкі пеналізацыі і дэпеналізацыi ў нацыянальным крымінальным заканадаўстве“ (навуковы кіраўнік – Шыдлоўскі А.В., кандыдат юрыдычных навук, дацэнт).