Адказы на электронныя звароты, якія носяць масавы характар

Адказ на звароты грамадзян адносна ўдасканальвання законапраекта “Аб абыходжанні з жывеламі”

У Нацыянальны цэнтр заканадаўства і прававых даследаванняў паступаюць звароты грамадзян адносна ўдасканальвання законапраекта “Аб абыходжанні з жывеламі”, у прыватнасці, абмежавання колькасці жывелаў, якія змяшчаюцца ў хатніх умовах, і пытанняў чыпіравання жывел.

У адпаведнасці з пунктам 2 плана падрыхтоўкі законапраектаў на 2015 год, зацверджанага Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 13 лютага 2015 г. № 55, Савет Міністраў і Нацыянальны цэнтр прававых даследаванняў Рэспублікі Беларусь з’яўляюўцца адказнымі за падрыхтоўку законопраекта “Аб абыходжанні з жывеламі” (далей – законапраект).

Пытанні сумеснай падрыхтоўкі Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь і Нацыянальным цэнтрам заканадаўства і прававых даследаванняў Рэспублікі Беларусь праектаў прававых актаў па даручэнні Прэзідэнта Рэспублкі Беларусь рэгламентаваны Палажэннем аб парадку ўзаемадзеяння Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь і Нацыянальнага цэнтра заканадаўства і прававых даследаванняў Рэспублікі Беларусь па падрыхтоўке праектаў прававых актаў, якое зацверджана Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 13 ліпеня 1999 г. № 389 (далей — Палажэнне).

У адпаведнасці з пунктам 5 Палажэння Нацыянальны цэнтр заканадаўства і прававых даследаванняў Рэспублікі Беларусь з’яўляецца адказным за выкананне прававых і нарматворчых патрабаванняў па падрыхтоўцы праектаў прававых актаў, а згодна з абзацам трэцім пункта 6 Палажэння змест праекта прававого акта вызначаецца Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь.

Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 5 сакавіка 2015 г. № 168 “Аб падрыхтоўцы законапраектаў рэспубліканскімі органамі дзяржаўнага кіравання ў 2015 годзе” Міністэрства жыллёва-каммунальнай гаспадаркі прызначана асноўным адказным выканаўцам за падрыхтоўку законапраекта.

У гэтай сувязі па пытанню ўдасканаляння законапраекта ў частцы яго зместу рэкамендуем звяртацца ў Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ці Міністэрства жыллёва-каммунальнай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь