Гісторыя

Гісторыя нашай арганізацыі пачынаецца з 1997 года, калі ў адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 28 ліпеня 1997 г. № 407 на базе Беларускага інстытута дзяржаўнага будаўніцтва і заканадаўства, створанага ў 1992 годзе пры Вярхоўным Савеце Рэспублікі Беларусь, быў утвораны Нацыянальны цэнтр законапраектнай дзейнасці пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь (далей – НЦЗД). Днём заснавання НЦЗД прынята лічыць 1 лістапада 1997 года.

НЦЗД ствараўся ў мэтах павышэння ўзроўню падрыхтоўкі праектаў прававых актаў і стварэння адзінай рэспубліканскай сістэмы законапраектнай дзейнасці. За 10 гадоў існавання НЦЗД дзякуючы намаганням яго кіраўніцтва і супрацоўнікаў узровень падрыхтоўкі праектаў нарматыўных прававых актаў у Рэспубліцы Беларусь значна ўзрос і ў рэспубліцы была створана адзіная эфектыўна дзеючая сістэма законапраектнай дзейнасці.

За гады сваёй дзейнасці НЦЗД быў назапашаны вялікі вопыт у галіне распрацоўкі канцэпцый удасканалення заканадаўства, планавання падрыхтоўкі праектаў нарматыўных прававых актаў і кантролю за рэалізацыяй дзяржаўных праграм падрыхтоўкі праектаў нарматыўных прававых актаў і штогадовых планаў падрыхтоўкі законапраектаў; непасрэднай падрыхтоўкі праектаў нарматыўных прававых актаў і міжнародных дагавораў Рэспублікі Беларусь, а таксама міжнародна-прававых актаў, якія прымаюцца ў рамках міжнародных арганізацый і міждзяржаўных утварэнняў, удзельніцай якіх з’яўляецца Рэспубліка Беларусь; правядзення экспертызы праектаў прававых актаў, у тым ліку абавязковай юрыдычнай экспертызы законапраектаў, якія ўносяцца ў Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь; устанаўлення правіл нарматворчай тэхнікі, асноўных патрабаванняў да афармлення праектаў нарматыўных прававых актаў; сістэматызацыі заканадаўства, вывучэння правапрымяняльнай практыкі, распрацоўкі прапаноў па ўдасканаленню і развіццю дзеючага заканадаўства і прагназавання наступстваў прыняцця (выдання) нарматыўных прававых актаў.

У адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 13 снежня 2007 г. № 630 ”Аб некаторых мерах па ўдасканаленню праватворчай дзейнасці і навуковых даследаванняў у галіне права“ НЦЗД быў рэарганізаваны шляхам далучэння да яго дзяржаўнай навуковай установы ”Інстытут дзяржавы і права Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі“. Сярод асноўных задач створанага Нацыянальнага цэнтра заканадаўства і прававых даследаванняў Рэспублікі Беларусь – павышэнне эфектыўнасці праватворчай дзейнасці і ўзмацненне ролі прававой навукі ў забеспячэнні сацыяльна-эканамічнага і грамадска-палітычнага развіцця рэспублікі.