|
Аддзел сістэматызацыі заканадаўства:
- курыруе заканадаўства ў сферы прававога забеспячэння нарматворчай дзейнасці;
- ажыццяўляе арганізацыйна-метадалагічнае забеспячэнне падрыхтоўкі праектаў заканадаўчых актаў;
- каардынуе дзейнасць іншых структурных падраздзяленняў Цэнтра па распрацоўцы штогадовых планаў падрыхтоўкі законапраектаў, ажыццяўленню кантролю за рэалізацыяй штогадовых планаў падрыхтоўкі законапраектаў і падрыхтоўкай нарматыўных прававых актаў у адпаведнасці з заключнымі палажэннямі законаў;
- каардынуе дзейнасць структурных падраздзяленняў Цэнтра па фарміраванні і вядзенню Зводу законаў Рэспублікі Беларусь у рэдактары Зводу законаў Рэспублікі Беларусь;
- арганізуе правядзенне аналізу рэалізацыі адсылачных і бланкетных норм заканадаўчых актаў, уключаных у Звод законаў Рэспублікі Беларусь;
- забяспечвае падрыхтоўку пералікаў заканадаўчых актаў (iх асобных палажэнняў), якія падлягаюць прызнанню страціўшымі сілу;
- забяспечвае функцыянаванне фонду прававой інфармацыі Цэнтра;
- арганізуе ўзаемадзеянне Цэнтра са сродкамі масавай інфармацыі;
- каардынуе работу па забеспячэнню функцыянавання сайта Цэнтра;
- забяспечвае вядзенне Рэестра законапраектаў і Рэестра па кантролю за падрыхтоўкай нарматыўных прававых актаў у адпаведнасці з заключнымі палажэннямі законаў, ажыццяўляе каардынацыю работы па вядзенню Рэестра прапаноў па падрыхтоўцы і змяненні заканадаўчых актаў, Рэестра прапаноў суб’ектаў навуковай дзейнасці па ўдасканаленні заканадаўства, Рэестра прапаноў грамадзян па ўдасканальванню заканадаўства, апублікаваных у сродках масавай інфармацыі, а таксама размешчаных на беларускіх інтэрнэт-рэсурсах;
- каардынуе работу па падрыхтоўцы праекта плана работы Цэнтра на чарговы год і выніковай штогадовай справаздачы аб рабоце Цэнтра.
Спецыялісты аддзела непасрэдна ўдзельнічалі ў падрыхтоўцы:
- Закона Рэспублікі Беларусь ад 10 студзеня 2000 г. № 361-З ”О нормативных правовых актах Республики Беларусь“;
- Закона Рэспублікі Беларусь ад 17 ліпеня 2018 г. № 130-З ”О нормативных правовых актах“;
- праекта Закона Рэспублікі Беларусь ”О правовых актах Республики Беларусь“;
- Дэкрэта Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 24 лютага 2012 г. № 3 ”О некоторых вопросах опубликования и вступления в силу правовых актов Республики Беларусь“;
- Правіл падрыхтоўкі праектаў нарматыўных прававых актаў, зацверджаных Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 11 жніўня 2003 г. № 359 ”О мерах по совершенствованию нормотворческой деятельности“;
- праекта Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ”О правовом мониторинге в Республике Беларусь “;
- праектаў указаў аб зацвярджэнні планаў падрыхтоўкі законапраектаў на чарговы год;
- Рэкамендацый па тэарэтыка-метадалагічных асновах удасканальвання прававой сістэмы Рэспублікі Беларусь;
- іншых заканадаўчых актаў і метадычных рэкамендацый у сферы прававога забеспячэння нарматворчай дзейнасці;
- Аўтаматызаванай сістэмы падрыхтоўкі праектаў нарматыўных прававых актаў;
- Інструкцыі аб парадку правядзення прававога маніторынгу.