Іпатаў Вадзім Дзмітрыевіч
дырэктар Нацыянальнага цэнтра
заканадаўства і прававых даследаванняў
Рэспублікі Беларусь
-
- Нарадзіўся 30 кастрычніка 1964 г. у горадзе Каламыя Івана-Франкоўскай вобласці, Украіна.
- У 1986 г. скончыў Ленінградскае вышэйшае ваенна-палітычнае вучылішча супрацьпаветранай абароны.
- У 1995 г. скончыў Беларускі дзяржаўны універсітэт па спецыяльнасці “правазнаўства”, у 2001 г. — Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь па спецыяльнасці “міжнароднае права”.
- З 1986 па 1999 гады праходзіў службу ва Узброеных Сілах СССР і Рэспублікі Беларусь.
- З 1999 г. працаваў у Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Апошняя займаемая пасада — першы намеснік начальніка галоўнага дзяржаўна-прававога упраўлення Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.
- З 13 кастрычніка 2009 г. — дырэктар Цэнтра.