Намеснік дырэктара — кіраўнік Інстытута прававых даследаванняў

Сівец Сяргей Міхайлавіч
кіраўнік Інстытута прававых даследаванняў
кандыдат юрыдычных навук, дацэнт

    • Нарадзіўся 11 верасня 1973 года ў г. Мінску.
    • У 1995 годзе з адзнакай скончыў юрыдычны факультэт Беларускага дзяржаўнага універсітэта.
    • З 1995 года па 1998 год навучаўся ў вочнай аспірантуры юрыдычнага факультэта БДУ.
    • У 1999 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю па спецыяльнасці 12.00.02 (канстытуцыйнае права, муніцыпальнае права). У 2003 годзе было прысуджана вучонае званне дацэнта па спецыяльнасці «Права».
    • З 1998 года па 2008 год працаваў у Беларускім дзяржаўным універсітэце на пасадзе выкладчыка, старшага выкладчыка, дацэнта, намесніка дырэктара Дзяржаўнага інстытута кіравання і сацыяльных тэхналогій БДУ.
    • З сакавіка 2008 года – намеснік дырэктара – кіраўнік Інстытута прававых даследаванняў Цэнтра.