Аддзел грамадзянскага, гаспадарчага i экалагiчнага заканадаўства

Шаршун Алена Уладзiмiраўна

начальнік аддзела грамадзянскага, гаспадарчага і экалагічнага заканадаўства

 

Сферы заканадаўства, якiя курыруе аддзел:

  • грамадзянскае заканадаўства;
  • заканадаўства па агульных пытаннях ліцэнзавання;
  • антыманапольнае заканадаўства;
  • заканадаўства аб цэнаўтварэнні;
  • заканадаўства аб тэхнічным нарміраванні і стандартызацыі, ацэнцы адпаведнасці, метралогіі;
  • заканадаўства аб дзяржаўных закупках тавараў (работ, паслуг);
  • заканадаўства аб абароне правоў спажыўцоў;
  • заканадаўства аб рэкламе;
  • заканадаўства аб інвестыцыйнай дзейнасці;
  • заканадаўства аб інавацыйнай дзейнасці;
  • заканадаўства аб прамысловасці;
  • заканадаўства аб энергетыцы;
  • заканадаўства аб архітэктурнай, горадабудаўнічай і будаўнічай дзейнасці;
  • заканадаўства аб гандлі і грамадскім харчаванні;
  • заканадаўства аб камунальнай гаспадарцы і бытавым абслугоўванні насельніцтва;
  • заканадаўства аб транспарце, дарогах і дарожнай дзейнасці;
  • заканадаўства аб сувязі;
  • заканадаўства аб сельскай гаспадарцы;
  • заканадаўства аб ахове навакольнага асяроддзя;
  • заканадаўства аб ахове і выкарыстанні зямель, геадэзіі, картаграфіі, тапаграфіі;
  • заканадаўства аб нетрах, геалогіі;
  • заканадаўства аб ахове і выкарыстанні вод;
  • заканадаўства аб ахове атмасфернага паветра, ахове азонавага пласта;
  • заканадаўства аб выкарыстанні, ахове і абароне лясоў;
  • заканадаўства аб ахове і выкарыстанні расліннага свету;
  • заканадаўства аб ахове і выкарыстанні жывёльнага свету, паляванні, рыбалоўстве;
  • заканадаўства аб ахове і выкарыстанні іншых прыродных рэсурсаў.

Спецыялісты аддзела непасрэдна ўдзельнічалі ў падрыхтоўцы наступных праектаў:
Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб зямлі;
Воднага кодэкса Рэспублікі Беларусь;
Паветранага кодэкса Рэспублікі Беларусь;
Ляснога кодэкса Рэспублікі Беларусь;
Закона Рэспублікі Беларусь ”Аб змяненні кодэксаў Рэспублікі Беларусь“;                Закона ”Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у Закон Рэспублікі Беларусь“Аб абароне правоў спажыўцоў“;
Закона Рэспублікі Беларусь ”Аб энергазберажэнні“;
Закона Рэспублікі Беларусь ”Аб ветэрынарнай дзейнасці“;
Закона Рэспублікі Беларусь ”Аб тэхнічным нарміраванні і стандартызацыі“;
Закона Рэспублікі Беларусь ”Аб ацэнцы адпаведнасці тэхнічным патрабаванням і акрэдытацыі органаў па ацэнцы адпаведнасці“;
Закона Рэспублікі Беларусь ”Аб дзяржаўнай экалагічнай экспертызе, стратэгічнай экалагічнай ацэнцы і ацэнцы ўздзеяння на навакольнае асяроддзе“ i iнш.