Упраўленне канстытуцыйнага і міжнароднага права

Галубіцкі Ігар Іванавіч
Начальнік упраўлення канстытуцыйнага і міжнароднага права
Савановіч Мікалай Анатольевіч
Намеснік начальніка упраўлення – начальнік аддзела канстытуцыйнага права, кандыдат юрыдычных навук

Упраўленне складаецца з трох аддзелаў:

  • аддзел канстытуцыйнага права
  • аддзел міжнароднага права
  • аддзел сістэматызацыі заканадаўства

Упраўленне ажыццяўляе наступныя функцыі:

  • распрацоўвае сумесна з другімі структурнымі падраздзяленнямі Цэнтра штогадовыя планы падрыхтоўкі законапраектаў, арганізуе кантроль за рэалізацыяй штогадовых планаў падрыхтоўкі законапраектаў;
  • распрацоўвае праекты заканадаўчых і міжнародна-прававых актаў па пытаннях, якія ўваходзяць у кампетэнцыю ўпраўлення;
  • праводзіць абавязковую юрыдычную экспертызу законапраектаў, якія ўносяцца ў Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага схода Рэспублікі Беларусь, а таксама законапраектаў, падрыхтаваных для разгляду Палатай прадстаўнікоў Нацыянальнага схода Рэспублікі Беларусь у першым і другім чытаннях;
  • забяспечвае правядзенне мерапрыемстваў па ажыццяўленні Цэнтрам метадычнага кіраўніцтва нарматворчай дзейнасцю, абагульненню і ўкараненню перадавых тэхналогій падрыхтоўкі праектаў прававых актаў;
  • удзельнічае ў правядзенні мерапрыемстваў па сістэматызацыі заканадаўства, у тым ліку падрыхтоўцы прапаноў па рэалізацыі адсылачных і бланкетных норм, прызнанні заканадаўчых актаў (іх асобных палажэнняў) страціўшымі сілу, а таксама забяспечвае фарміраванне і вядзенне Збора законаў Рэспублікі Беларусь;
  • арганізоўвае мерапрыемствы па павышэнні кваліфікацыі работнікаў дзяржаўных органаў і іншых дзяржаўных арганізацый па пытаннях нарматворчай дзейнасці;
  • забяспечвае растлумачэнне Цэнтрам пытанняў прымянення заканадаўства, якое рэгулюе нарматворчую дзейнасць;
  • праводзіць аналітычныя даследаванні стану, тэндэнцый развіцця і практыкі прымянення заканадаўства ў сферах, якія курыруюцца ўпраўленнем, вырабляе прапановы аб напрамках яго ўдасканальвання;
  • праводзіць параўнальна-прававыя даследаванні заканадаўства Рэспублікі Беларусь і замежных дзяржаў у сферах, якія курыруюцца ўпраўленнем;
  • удзельнічае ў падрыхтоўцы навукова-практычных каментарыяў кодэксаў і іншых законаў, у выданні навуковых часопісаў, рыхтуе каментарыі да распрацаваным упраўленнем законапраектаў;
  • удзельнічае ў ажыццяўленні міжнароднага супрацоўніцтва Цэнтра;
  • забяспечвае ўзаемадзеянне Цэнтра са сродкамі масавай інфармацыі;
  • арганізуе забеспячэнне функцыянавання афіцыйнага сайта Цэнтра ў глабальнай камп’ютэрнай сетцы Інтэрнэт;
  • рыхтуе інфармацыю па запытах дзяржаўных органаў і іншых арганізацый, у тым ліку замежных і міжнародных, па пытаннях, якія ўваходзяць у кампетэнцыю ўпраўлення;
  • у межах сваёй кампетэнцыі ажыццяўляе іншыя ўскладзеныя на яго функцыі.

Сферы заканадаўства, якія курыруюцца ўпраўленнем:

  • Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь;
  • заканадаўства аб асновах канстытуцыйнага ладу:
  • правы, свабоды і абавязкі чалавека і грамадзяніна;
  • адміністрацыйна-тэрытарыяльная ўладкаванне дзяржавы. Сталіца Рэспублікі Беларусь;
  • грамадзянства;
  • нацыянальныя і іншыя супольнасці;
  • дзяржаўныя мовы;
  • выбарчая сістэма. Рэферэндум. Выбарчы кодэкс Рэспублікі Беларусь;
  • дзяржаўныя сімвалы. Дзяржаўны герб. Дзяржаўны сцяг. Дзяржаўны гімн. Афіцыйныя геральдычныя і іншыя сімвалы;
  • меры заахвочвання за заслугі перад Рэспублікай Беларусь;
  • дзяржаўныя святы, святочныя дні, памятныя і святочныя даты. Увекавечанне памяці;
  • іншыя пытанні заканадаўства аб асновах канстытуцыйнага ладу;
  • заканадаўства аб Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь;
  • заканадаўства аб Парламенце – Нацыянальным сходзе Рэспублікі Беларусь;
  • заканадаўства аб органах выканаўчай улады;
  • заканадаўства аб мясцовым кіраванні і самакіраванні;
  • заканадаўства аб палітычных партыях і іншых грамадскіх аб’яднаннях;
  • заканадаўства аб іншых пытаннях дзяржаўнага рэгулявання;
  • заканадаўства аб дзяржаўнай службе ў Рэспубліцы Беларусь;
  • заканадаўства аб прававым забеспячэнні нарматворчай дзейнасці;
  • заканадаўства аб інфармацыі і інфарматызацыі;
  • агульныя пытанні міжнародных адносін і знешняй палітыкі Рэспублікі Беларусь;
  • забеспячэнне і абарона праў чалавека ў Рэспубліцы Беларусь;
  • дзяржаўная пагранічная палітыка;
  • заключэнне, выкананне, прыпыненне дзеяння і спыненне міжнародных дагавораў Рэспублікі Беларусь;
  • прававое становішча замежных грамадзян і асоб без грамадзянства ў Рэспубліцы Беларусь, у тым ліку прадастаўленне прыстанішча, статусу бежанца, дадатковай і часовай абароны ў Рэспубліцы Беларусь;
  • знешняя працоўная міграцыя, парадак прыцягнення ў Рэспубліку Беларусь замежнай працоўнай сілы;
  • пытанні ўезду ў Рэспубліку Беларусь, выезду з Рэспублікі Беларусь і знаходжання за межамі Рэспублікі Беларусь грамадзян Рэспублікі Беларусь;
  • дакументаванне насельніцтва Рэспублікі Беларусь;
  • нацыянальныя супольнасці ў Рэспубліцы Беларусь, прававое становішча беларусаў замежжа, супрацоўніцтва з беларусамі замежжа;
  • дыпламатычная служба Рэспублікі Беларусь, дзейнасць дыпламатычных прадстаўніцтваў і консульскіх устаноў Рэспублікі Беларусь;
  • прадастаўленне і атрыманне міжнароднай гуманітарнай і тэхнічнай дапамогі, замежнай бязвыплатнай дапамогі;
  • імплементацыя міжнароднага гуманітарнага права ў Рэспубліцы Беларусь;
  • агульныя пытанні рэалізацыі міжнародных абавязацельстваў Рэспублікі Беларусь.

Работнікі ўпраўлення ўзнагароджаны Падзякай Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (Чубкавец С.М.), Ганаровай граматай Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (Савановіч М.А., Чубкавец С.М.), Падзякай Кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (Савановіч М.А., Кашырына В.С., Старцава Е.П., Чубкавец С.М.), Ганаровай граматай Нацыянальнага схода Рэспублікі Беларусь (Галубіцкі І.І., Савановіч М.А., Кашырына В.С., Старцава Е.П., Шумак А.В., Чубкавец С.М., Седлярова Т.А.), Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь (Галубіцкі І.І., Чубкавец С.М.), Ганаровай граматай Міністэрства ўнутраных спраў (Старцава Е.П.), Ганаровай граматай Дэпартамента выканання пакаранняў Міністэрства ўнутраных спраў (Галубіцкі І.І.), Ганаровай граматай Міністэрства юстыцыі (Галубіцкі І.І., Чубкавец С.М.), Каштоўным падарункам Дзяржаўнага пагранічнага камітэта (Гарбачэнка С.В.), Граматай Дзяржаўнага камітэта пагранічных войск (Галубіцкі І.І.), Падзякай Старшыні Дзяржаўнага пагранічнага камітэта (Старцава Е.П.), Ганаровай граматай Нацыянальнага цэнтра прававой інфармацыі (Шумак А.В., Чубкавец С.М.), Падзякай дырэктара Нацыянальнага цэнтра прававой інфармацыі (Седлярова Т.А., Чубкавец С.М.), Ганаровай граматай Нацыянальнага цэнтра заканадаўства і прававых даследаванняў (Саванович М.А., Астрэйка Н.В., Гарбачэнка С.В., Ларыёнава А.А., Пестуноў А.М., Седлярова Т.А., Старцава Е.П., Чубкавец С.М.), Падзякай дырэктара Нацыянальнага цэнтра заканадаўства і прававых даследаванняў (Галубіцкі І.І., Савановіч М.А., Астрэйка Н.В., Гарбачэнка С.В., Кашырына В.С., Пестуноў А.М., Седлярова Т.А., Шумак А.В.), а таксама былі занесены на Дошку пашаны Нацыянальнага цэнтра заканадаўства і прававых даследаванняў (Савановіч М.А., Пестуноў А.М., Седлярова Т.А., Старцава Е.П., Чубкавец С.М.).