![]() |
Дзеркач Алег Уладзіміравіч Начальнік упраўлення заканадаўства аб нацыянальнай бяспецы і праваахоўнай дзейнасці |
![]() |
Ліпскі Вячаслаў Алегавіч Намеснік начальніка ўпраўлення заканадаўства аб нацыянальнай бяспецы і праваахоўнай дзейнасці |
Асноўнай задачай упраўлення з’яўляецца ўдзел у прававым забеспячэнні нарматворчай дзейнасці Кіраўніка дзяржавы, Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, іншых дзяржаўных органаў у галінах:
крымінальнага, крымінальна-працэсуальнага, крымінальна-выканаўчага, грамадзянскага працэсуальнага, гаспадарчага працэсуальнага заканадаўства;
заканадаўства аб адміністрацыйных правапарушэннях, працэсуальна-выканаўчага заканадаўства аб адміністрацыйных правапарушэннях;
заканадаўства аб нацыянальнай бяспецы, аб абароне i вайсковай службе, аб ахове грамадскага парадку і барацьбе са злачыннасцю, аб пракуратуры і судовай сістэме, аб экспертнай дзейнасці, аб медыяцыі, аб адвакатуры і натарыяце.
Сферы заканадаўства, якiя курыруе ўпраўленне:
- крымінальнае заканадаўства;
- крымінальна-працэсуальнае заканадаўства;
- крымінальна-выканаўчае заканадаўства;
- грамадзянскае працэсуальнае заканадаўства;
- гаспадарчае працэсуальнае заканадаўства;
- заканадаўства аб адміністрацыйных правапарушэннях;
- працэсуальна-выканаўчае заканадаўства аб адміністрацыйных правапарушэннях;
- заканадаўства аб нацыянальнай бяспецы;
- заканадаўства аб абароне i вайсковай службе;
- заканадаўства аб ахове грамадскага парадку;
- заканадаўства аб барацьбе са злачыннасцю;
- заканадаўства аб барацьбе з карупцыяй;
- заканадаўства аб пракуратуры;
- заканадаўства аб судовай сістэме;
- заканадаўства аб адвакатуры;
- заканадаўства аб натарыяце.
Упраўленне ў адпаведнасці з ускладзенымі на яго задачамі ажыццяўляе наступныя функцыі:
распрацоўвае сумесна з іншымі структурнымі падраздзяленнямі Цэнтра штогадовыя планы падрыхтоўкі законапраектаў, арганізуе кантроль за рэалізацыяй штогадовых планаў падрыхтоўкі законапраектаў;
распрацоўвае праекты заканадаўчых актаў па пытаннях, якія ўваходзяць у кампетэнцыю ўпраўлення;
праводзіць абавязковую юрыдычную экспертызу законапраектаў;
ажыццяўляе аналітычныя і навуковыя даследаванні стану, тэндэнцый развіцця і практыкі прымянення заканадаўства ў сферах, якія курыруюцца ўпраўленнем, выпрацоўвае прапановы аб напрамках яго ўдасканалення;
праводзіць параўнальна-прававыя даследаванні заканадаўства Рэспублікі Беларусь і замежных дзяржаў у сферах, якія курыруюцца ўпраўленнем;
удзельнічае ў падрыхтоўцы навукова-практычных каментарыяў кодэксаў і іншых законаў, у выданні навуковых часопісаў, рыхтуе каментарыi да распрацаваных упраўленнем законапраектаў;
у межах сваёй кампетэнцыі ажыццяўляе іншыя функцыі, ускладзеныя на яго ў адпаведнасці з заканадаўствам, даручэннямі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, Кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, Намесніка кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, які курыруе дзейнасць Цэнтра.
Супрацоўнікі ўпраўлення з’яўляюцца высокакваліфікаванымі спецыялістамі ў сваёй сферы, пра што сведчаць ўзнагароды і неаднаразовыя заахвочванні.
У розныя гады супрацоўнікі ўпраўлення ўзнагароджваліся: Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь; Ганаровай граматай Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь; Падзякай Кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь; Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь; Ганаровай граматай Беларускага рэспубліканскага саюза юрыстаў; Памятным знакам Беларускага рэспубліканскага саюза юрыстаў ”Ex lege“; Нагрудным знакам Дзяржаўнага мытнага камітэта ”За адзнаку II ступені“; Нагрудным знакам Дзяржаўнага пагранічнага камітэта”За дапамогу“; Ганаровай граматай Дэпартамента выканання пакаранняў Міністэрства ўнутраных спраў; Граматай Дзяржаўнага пагранічнага камітэта; Граматай Міністэрства па надзвычайных сітуацыях; Граматай Міністэрства ўнутраных спраў; Ганаровай граматай Нацыянальнага цэнтра заканадаўства і прававых даследаванняў.
Супрацоўнікі ўпраўлення ўдзельнічаюць у арганізацыі канферэнцый і навуковых мерапрыемствах, актыўна займаюцца навуковай дзейнасцю. З удзелам спецыялістаў упраўлення былі падрыхтаваны і апублікаваны звыш 100 навуковых артыкулаў і іншых публікацый.