Упраўленне ажыццяўляе наступныя функцыі: распрацоўвае сумесна з іншымі структурнымі падраздзяленнямі Цэнтра штогадовыя планы падрыхтоўкі праектаў заканадаўчых актаў, ажыццяўляе кантроль за рэалізацыяй планаў падрыхтоўкі праектаў заканадаўчых актаў і рэалізацыяй заключных палажэнняў законаў; распрацоўвае праекты заканадаўчых актаў па пытаннях, якія ўваходзяць у кампетэнцыю ўпраўлення; праводзіць абавязковую юрыдычную экспертызу законапраектаў, якія ўносяцца ў Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, законапраектаў, падрыхтаваных для разгляду Палатай прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь у першым і ў другім чытанні (у выпадку дапрацоўкі законапраектаў у Палаце прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь); у межах сваёй кампетэнцыі ажыццяўляе іншыя ўскладзеныя на яго функцыі. Сферы заканадаўства, якія курыруюцца ўпраўленнем: заканадаўства аб працы і занятасці насельніцтва; заканадаўства аб шлюбе і сям’і; жыллёвае заканадаўства; заканадаўства аб сацыяльнай абароне і сацыяльным страхаванні; заканадаўства аб адукацыі; заканадаўства аб навуковай і навукова-тэхнічнай дзейнасці; заканадаўства аб культуры; заканадаўства аб ахове здароўя; заканадаўства ў сферы аказання псіхалагічнай дапамогі; заканадаўства ў галіне пахавання і пахавальнай справы; заканадаўства ў сферы фізічнай культуры і спорту; заканадаўства аб турызме. Спецыялісты ўпраўлення ўдзельнічалі ў падрыхтоўцы цэлага шэрагу праектаў нарматыўных прававых актаў, у тым ліку: Працоўнага кодэкса Рэспублікі Беларусь; Жыллёвага кодэкса Рэспублікі Беларусь; Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб шлюбе і сям’і; Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адукацыі; Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры; Закона Рэспублікі Беларусь ”Аб фізічнай культуры і спорце“; Закона Рэспублікі Беларусь ”Аб ахове працы“; Закона Рэспублікі Беларусь ”Аб занятасці насельніцтва Рэспублікі Беларусь“; Закона Рэспублікі Беларусь ”Аб сацыяльным абслугоўванні“; Закона Рэспублікі Беларусь ”Аб прафесійным пенсіённым страхаванні“; Закона Рэспублікі Беларусь ”Аб санітарна-эпідэміялагічным дабрабыце насельніцтве“; Закона Рэспублікі Беларусь ”Аб абарачэнні лекавых сродкаў“; Закона Рэспублікі Беларусь ”Аб турызме“; Закона Рэспублікі Беларусь ”Аб дапаможных рэпрадуктыўных тэхналогіях“; Закона Рэспублікі Беларусь ”Аб аказанні псіхіятрычнай дапамогі“; Закона Рэспублікі Беларусь ”Аб донарстве крыві і яе кампанентаў“; Закона Рэспублікі Беларусь ”Аб трансплантацыі органаў і тканак чалавека“; Закона Рэспублікі Беларусь ”Аб папярэджанні распаўсюджвання захворванняў, якія ўяўляюць небяспеку для здароўя насельніцтва, віруса імунадэфіцыту чалавека“; Закона Рэспублікі Беларусь ”Аб навуковай дзейнасці“; Закона Рэспублікі Беларусь ”Аб асновах дзяржаўнай навукова-тэхнічнай палітыкі“; Закона Рэспублікі Беларусь ”Аб правах інвалідаў і іх сацыяльнай інтэграцыі“. Спецыялісты ўпраўлення ажыццяўляюць пастаянны маніторынг заканадаўства ў сацыяльнай сферы, праводзяць работу па яго інвентарызацыі, сістэматызацыі, выяўленні калізій і прабелаў у прававым рэгуляванні. Асноўнымі прынцыпамі дзейнасці ўпраўлення з’яўляюцца тэарэтычная і практычная абгрунтаванасць кожнага прынятага рашэння, прафесіяналізм і актуальнасць. Дзейнасць ўпраўлення ажыццяўляецца ў цесным узаемадзеянні з дзяржаўнымі органамі і арганізацыямі. У розныя гады спецыялісты ўпраўлення ўзнагароджваліся Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь, Ганаровай граматай Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, Ганаровай граматай Нацыянальнага цэнтра заканадаўства і прававых даследаванняў Рэспублікі Беларусь, Ганаровай граматай Міністэрства працы і сацыяльнай абароны, Ганаровай граматай Міністэрства жыллёва-камунальнай гаспадаркі, Ганаровай граматай Міністэрства аховы здароўя, Ганаровай граматай Міністэрства юстыцыі, Ганаровай граматай грамадскага аб’яднання ”Беларускі рэспубліканскі Саюз юрыстаў“, Падзякай старшыні Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, Падзякай Нацыянальнага цэнтра заканадаўства і прававых даследаванняў Рэспублікі Беларусь, Падзякай Міністэрства юстыцыі, Падзякай Міністэрства працы і сацыяльнай абароны, Падзякай Міністрэрства аховы здароўя і інш. |