Пярвiчная прафсаюзная арганізацыя Нацыянальнага цэнтра заканадаўства і прававых даследаванняў Рэспублікі Беларусь з’яўляецца добраахвотнай грамадскай арганізацыяй, якая аб’ядноўвае работнікаў Цэнтра, а таксама былых работнікаў у мэтах абароны сваіх працоўных, сацыяльна-эканамічных правоў і законных інтарэсаў.
Для дасягнення гэтых мэтаў пярвiчная прафсаюзная арганізацыя:
- ажыццяўляе грамадскі кантроль за выкананнем заканадаўства Рэспублікі Беларусь аб працы, аб ахове працы, аб прафсаюзах;
- выпрацоўвае і рэалізуе меры па аздараўленні членаў прафсаюза і членаў іх сем’яў, спрыяе развіццю масавай фізічнай культуры і спорту;
- садзейнічае стварэнню неабходных умоў для задавальнення духоўных, культурных патрэбаў членаў прафсаюза і членаў іх сем’яў;
- ажыццяўляе іншую дзейнасць, прадугледжаную Статутам.
Пярвiчная прафсаюзная арганізацыя Цэнтра ўваходзіць у склад Беларускага прафесійнага саюза работнікаў дзяржаўных і іншых устаноў, мае права і нясе абавязкі, якія вынікаюць з членства ў дадзенай арганізацыі.
Вышэйшым органам прафсаюзнай арганізацыі з’яўляецца агульны сход. Для вядзення бягучай работы абіраюцца прафсаюзны камітэт і рэвізійная камісія.
Склад прафсаюзнага камітэта:
старшыня — Палешчук Д.Р.
намеснік старшыні — Пястуноў А.М.
казначэй — Ляшко А.А.
Склад рэвізійнай камісіі:
старшыня — Галубіцкі І.І.
член – Шэкунова А.А.
член — Гарбачэнка С.В.
Па стане на 1 студзеня 2020 года колькасць прафсаюзнай арганізацыі складае 72 чалавека.