11 лістапада 2021 г. у Палаце прадстаўнікоў Нацыянальнага схода Рэспублікі Беларусь адбылося пасяджэнне рабочай групы па дапрацоўцы праекта Закона Рэспублікі Беларусь ”Аб змяненні законаў па пытаннях культуры“, на якім былі разгледжаны заўвагі і прапановы, выказаныя па змяненнях, якія тычацца прававога рэгулявання аховы гісторыка-культурнай спадчыны. У пасяджэнні рабочай групы прыняла ўдзел намеснік начальніка ўпраўлення сацыяльнага заканадаўства Богдан Н.Н.
Праект Закона распрацаваны Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь сумесна з Цэнтрам у адпаведнасці з пунктам 23 плана падрыхтоўкі законапраектаў на 2020 год, зацверджанага Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 26 снежня 2019 г. № 482.
Праект Закона Рэспублікі Беларусь ”Аб змяненні законаў па пытаннях культуры“ накіраваны на захаванне гісторыка-культурнай спадчыны беларускага народа і яго шматвяковых нацыянальных традыцый. Так, законапраектам удасканальваюцца нормы, якія рэгулююць:
парадак аховы гісторыка-культурнай спадчыны;
дзейнасць прафесійных, непрафесійных (аматарскіх) і аўтэнтычных фальклорных калектываў мастацкай творчасці, клубных фарміраванняў, творчых саюзаў;
бібліятэчную і музейную справу;
народныя мастацкія рамёствы;
кінематаграфічную дзейнасць;
правядзенне культурна-відовішчных мерапрыемстваў, у тым ліку шляхам устанаўлення асаблівасцей іх правядзення ў перыяд узнікнення непрадбачаных сітуацый, такіх, напрыклад, як пандэмія, выкліканая COVID-19.
Сообщить об опечатке
Текст, который будет отправлен нашим редакторам: