Прававы статус

Нацыянальны цэнтр заканадаўства і прававых даследаванняў Рэспублікі Беларусь (далей – Цэнтр) з’яўляецца навукова-практычнай дзяржаўнай установай, якая забяспечвае падрыхтоўку праектаў заканадаўчых актаў у Рэспубліцы Беларусь, метадычнае кіраўніцтва нарматворчай дзейнасцю, правядзенне навуковых даследаванняў у галіне права і падрыхтоўку навуковых работнікаў вышэйшай кваліфікацыі.

Цэнтр быў створаны ў мэтах павышэння эфектыўнасці праватворчай дзейнасці і ўзмацнення ролі прававой навукі ў забеспячэнні сацыяльна-эканамічнага і грамадска-палітычнага развіцця рэспублікі Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 13 снежня 2007 г. № 630 «Аб некаторых мерах па ўдасканаленню праватворчай дзейнасці і навуковых даследаванняў у галіне права» на базе Нацыянальнага цэнтра законапраектнай дзейнасці пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь шляхам далучэння да яго дзяржаўнай навуковай установы «Інстытут дзяржавы і права Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі».

Агульнае кіраўніцтва Цэнтрам ажыццяўляе Адміністрацыя Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Дырэктар Цэнтра прызначаецца на пасаду і вызваляецца ад пасады Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь.

Прававы статус Цэнтра вызначаецца Палажэннем аб Нацыянальным цэнтры заканадаўства і прававых даследаванняў Рэспублікі Беларусь, зацверджаным Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 13 снежня 2007 г. № 630 «Аб некаторых мерах па ўдасканаленню праватворчай дзейнасці і навуковых даследаванняў у галіне права».

Цэнтр з’яўляецца правапераемнікам па ўсіх правах і абавязках дзяржаўнай навуковай установы ”Інстытут дзяржавы і права Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі“ і акрэдытаваны ва ўстаноўленым заканадаўствам парадку як навуковая арганізацыя.

Цэнтр:

  • распрацоўвае штогадовыя планы падрыхтоўкі законапраектаў, канцэпцыі праектаў законаў, уносіць іх ва ўстаноўленым парадку на зацвярджэнне (адабрэнне, узгадненне) Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, ажыццяўляе кантроль за рэалізацыяй планаў падрыхтоўкі законапраектаў;
  • ажыццяўляе арганізацыйна-метадалагічнае забеспячэнне падрыхтоўкі праектаў заканадаўчых актаў, а таксама распрацоўвае, абагульняе і ўкараняе перадавыя тэхналогіі падрыхтоўкі праектаў прававых актаў;
  • непасрэдна распрацоўвае праекты законаў, за выключэннем праектаў, падрыхтоўка якіх ускладзена на іншыя дзяржаўныя органы (арганізацыі);
  • непасрэдна распрацоўвае праекты нарматыўных прававых актаў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь і Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, міжнародных дагавораў Рэспублікі Беларусь і іншых міжнародна-прававых актаў, падрыхтоўка якіх ускладзена на Цэнтр;
  • падрыхтоўвае праекты прававых актаў, міжнародных дагавораў Рэспублікі Беларусь і іншых міжнародна-прававых актаў на аснове заключаных дагавораў;
  • праводзіць абавязковую юрыдычную экспертызу праектаў законаў, якія ўносяцца ў Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, змяненняў і (або) дапаўненняў, унесеных у законапраекты ў Палаце прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь;
  • распрацоўвае прыярытэтныя напрамкі навукова-прававых даследаванняў, а таксама самастойна праводзіць у парадку, устаноўленым заканадаўствам, навуковыя даследаванні і распрацоўкі ў галіне права, уключаючы фундаментальныя і прыкладныя даследаванні, эксперыментальныя работы, накіраваныя на павелічэнне аб’ёму ведаў у галіне права і павышэнне эфектыўнасці выкарыстання гэтых ведаў, у тым ліку з мэтай забеспячэння нарматворчай дзейнасці;
  • праводзіць аналітычныя і навуковыя даследаванні стану, тэндэнцый развіцця і практыкі прымянення заканадаўства, выпрацоўвае прапановы аб напрамках яго ўдасканалення ў адпаведнасці з зацверджанымі планамі, па даручэнню Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ці Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь альбо на аснове заключаных дагавораў;
  • садзейнічае развіццю юрыдычнай навукі, уносіць адпаведным арганізацыям прапановы па тэматыцы даследаванняў у галіне права;
  • распрацоўвае рэкамендацыі па выкарыстанні вынікаў навуковых даследаванняў і садзейнічае іх практычнаму ўкараненню;
  • праводзіць параўнальна-прававыя даследаванні заканадаўства Рэспублікі Беларусь і замежных дзяржаў у адпаведнасці з зацверджанымі планамі, па даручэнню Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ці Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь альбо на аснове заключаных дагавораў;
  • ажыццяўляе на I ступені паслявузаўскай адукацыі (аспірантура) падрыхтоўку навуковых работнікаў вышэйшай кваліфікацыі па юрыдычных спецыяльнасцях;
  • выступае ва ўстаноўленым парадку ў якасці галаўной арганізацыі па дзяржаўных праграмах навувовых даследаванняў;
  • каардынуе навуковыя даследаванні, якія ім праводзяцца, з іншымі арганізацыямі, ўзаемадзейнічае з навуковымі арганізацыямі і ўстановамі вышэйшай адукацыі ў развіцці навуковых даследаванняў і ў падрыхтоўцы навуковых работнікаў вышэйшай кваліфікацыі па юрыдычных спецыяльнасцях;
  • узаемадзейнічае з дзяржаўнымі органамі, навуковымі арганізацыямі, іншымі юрыдычнымі, а таксама фізічнымі асобамі Рэспублікі Беларусь і замежных дзяржаў, з міжнароднымі арганізацыямі і міждзяржаўнымі ўтварэннямі па пытаннях, што ўваходзяць у кампетэнцыю Цэнтра;
  • узаемадзейнічае з Вышэйшай атэстацыйнай камісіяй Рэспублікі Беларусь і саветамі па абароне дысертацый па юрыдычных спецыяльнасцях;
  • удзельнічае ў выкананні міждзяржаўных навуковых праграм і праектаў, ажыццяўляе міжнароднае супрацоўніцтва па пытаннях, што ўваходзяць у кампетэнцыю Цэнтра;
  • праводзіць мерапрыемствы па сістэматызацыі заканадаўства, а таксама забяспечвае фарміраванне і вядзенне Збора законаў Рэспублікі Беларусь;
  • арганізуе мерапрыемствы па павышэнні кваліфікацыі работнікаў дзяржаўных органаў і іншых дзяржаўных арганізацый па пытаннях нарматворчай дзейнасці, а таксама канферэнцыі (сімпозіумы, семінары і інш.) па актуальных навуковых праблемах у галіне права;
  • растлумачвае ва ўстаноўленым парадку пытанні прымянення заканадаўства, якое рэгулюе нарматворчую дзейнасць;
  • удзельнічае ў падрыхтоўцы навукова-практычных каментарыяў кодэксаў і іншых законаў, у выданні навуковых часопісаў;
  • ажыццяўляе іншыя функцыі, прадугледжаныя заканадаўчымі актамі, даручэннямі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь і Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

Для ажыццяўлення сваіх функцый Цэнтр мае права:

  • запытваць і атрымліваць ва ўстаноўленым заканадаўствам парадку ад дзяржаўных органаў, іншых арганізацый і фізічных асоб дакументы, неабходныя для ажыццяўлення сваёй дзейнасці;
  • выкарыстоўваць дзяржаўныя (у тым ліку ўрадавыя) сродкі сувязі і камунікацыі;
  • заключаць у межах сваёй кампетэнцыі дамовы з дзяржаўнымі органамі, іншымі арганізацыямі і фізічнымі асобамі, а таксама з органамі і арганізацыямі замежных дзяржаў, міжнароднымі арганізацыямі і міждзяржаўнымі ўтварэннямі;
  • фарміраваць пры Цэнтры аналітычныя і іншыя групы для правядзення навуковых даследаванняў у галіне права і рэалізацыі іншых паўнамоцтваў.