Шаблоны праектаў нарматыўных прававых актаў

У межах рэалізацыі падпункта 4.2 пункта 4 артыкула 78 Закона Рэспублікі Беларусь ад 17 ліпеня 2018 г. № 130-З «О нормативных правовых актах» і мэтах інфарматызацыі працэсу падрыхтоўкі праектаў нарматыўных прававых актаў Цэнтрам сумесна з Нацыянальным цэнтрам прававой інфармацыі і Міністэрствам юстыцыі створаны банк даных прававой інфармацыі «Нарматворчасць».

Тэматычны банк даных «Нарматворчасць» інтэграваны ў інфармацыйна-пошукавую сістэму ”ЭТАЛОН“ і складаецца з двух асноўных раздзелаў:

  • раздзела, які ўключае тэксты нарматыўных прававых актаў, якія рэгламентуюць нарматворчы працэс, і метадычных матэрыялаў;
  • раздзела, які ўтрымлівае шаблоны праектаў нарматыўных прававых актаў, у тым ліку якія афармляюць рашэння ў дачыненні міжнародных дагавораў, на рускай і беларускай мовах.

Раздзел «Нарматыўнае рэгуляванне і метадычныя матэрыялы» уключае больш за 25 нарматыўных прававых актаў, рэгулюючых нарматворчую дзейнасць, у тым ліку падрыхтоўку нарматыўных прававых актаў, правядзенне экспертыз, публічнае абмеркаванне, прагназаванне наступстваў прыняцця, прыняцце (выданне) і афіцыйнае апублікаванне гэтых актаў, а таксама розныя метадычныя матэрыялы (вызначэнні паняццяў, правілы афармлення, прыклады афармлення і г.д.).

Банк дадзеных шаблонаў праектаў нарматыўных прававых актаў утрымлівае больш за 280 шаблонаў:

  • праектаў законаў Рэспублікі Беларусь;
  • праектаў дэкрэтаў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь;
  • праектаў указаў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь;
  • праектаў пастаноў Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь;
  • праектаў пастаноў нарматворчых органаў, уключаючы праекты пастаноў Праўлення Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь і загада Генеральнага пракурора Рэспублікі Беларусь;
  • праектаў рашэнняў мясцовага Савета дэпутатаў і мясцовага выканаўчага камітэта;
  • праектаў нарматыўных прававых актаў, якія афармляюць рашэння ў дачыненні міжнародных дагавораў.

Кожны шаблон праекта нарматыўнага прававога акта прадстаўлены як на рускай, так і беларускай мовах. Работа з выкарыстаннем пэўнага шаблона ажыццяўляецца шляхам экспарту яго ў рэдактар Microsoft Word, пры гэтым аўтаматычна забяспечваецца шрыфтавое афармленне, афармленне водступаў, міжрадковых інтэрвалаў і прытрымліванне іншых патрабаванняў да афармлення.