Прававыя акты, якія рэгулююць сістэматызацыю заканадаўства:
- Закон Рэспублікі Беларусь ад 17 ліпеня 2018 г. № 130-З ”О нормативных правовых актах“;
- Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 20 ліпеня 1998 г. № 369 ”О Национальном реестре правовых актов Республики Беларусь“;
- Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 4 студзеня 1999 г. № 1 ”Об утверждении Единого правового классификатора Республики Беларусь“;
- Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 10 красавіка 2002 г. № 205 ”О Концепции совершенствования законодательства Республики Беларусь“;
- Распараджэнне Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 12 мая 2005 г. № 108рп ”О некоторых мерах по совершенствованию системы нормативных правовых актов и Национального реестра правовых актов Республики Беларусь“.
Аб кодэксах
Згодна Канцэпцыі ўдасканальвання заканадаўства Рэспублікі Беларусь, адобранай Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 10 красавіка 2002 г. № 205, адной з асноўных задач у вобласці дзяржаўна-прававой палітыкі Рэспублікі Беларусь з’яўляецца сістэмная праватворчасць. Асаблівая роля ў рашэнні гэтай задачы належыць кадыфікацыі як вышэйшай форме сістэматызацыі і аптымальнаму сродку ўдасканальвання заканадаўства.
Кодэкс – сістэмаўтваральны нарматыўны прававы акт, які замацоўвае прынцыпы і нормы прававога рэгулявання найбольш важных грамадскіх адносiн і які забяспечвае найбольш поўнае прававое рэгуляванне пэўнай сферы грамадскіх адносiн (пункт 2 артыкула 14 Закона Рэспублікі Беларусь ”О нормативных правовых актах“).
У цяперашні час у Рэспубліцы Беларусь дзейнічаюць 26 кодэксаў:
Банкаўскі кодэкс Рэспублікі Беларусь
Бюджэтны кодэкс Рэспублікі Беларусь
Паветраны кодэкс Рэспублікі Беларусь
Водны кодэкс Рэспублікі Беларусь
Грамадзянскі кодэкс Рэспублікі Беларусь
Грамадзянскі працэсуальны кодэкс Рэспублікі Беларусь
Жыллёвы кодэкс Рэспублікі Беларусь
Выбарчы кодэкс Рэспублікі Беларусь
Кодэкс унутранага воднага транспарту Рэспублікі Беларусь
Кодэкс Рэспублікі Беларусь аб шлюбе і сям’і
Кодэкс Рэспублікі Беларусь аб зямлі
Кодэкс Рэспублікі Беларусь аб нетрах
Кодэкс Рэспублікі Беларусь аб судовым ладзе і статусе суддзяў
Кодэкс Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях
Працэсуальна-выканаўчы кодэкс Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях
Кодэкс Рэспублікі Беларусь аб адукацыі
Кодэкс Рэспублікі Беларусь аб культуры
Кодэкс гандлёвага мараплаўства Рэспублікі Беларусь
Лясны кодэкс Рэспублікі Беларусь
Падатковы кодэкс Рэспублікі Беларусь:
- (Агульная частка)
- (Асаблівая частка)
Мытны кодэкс Еўразійскага эканамічнага саюза
Працоўны кодэкс Рэспублікі Беларусь
Крымінальны кодэкс Рэспублікі Беларусь
Крымінальна-выканаўчы кодэкс Рэспублікі Беларусь
Крымінальна-працэсуальны кодэкс Рэспублікі Беларусь
Гаспадарчы працэсуальны кодэкс Рэспублікі Беларусь
Мерапрыемства па сістэматызацыі заканадаўства
Цэласная, унутрана ўзгодненая, стабільная сістэма заканадаўства служыць своеасаблівым індыкатарам сапраўды дэмакратычнай, сацыяльнай і прававой дзяржавы. Дзейнасць па ўпарадкаванні нарматыўных прававых актаў, прывядзенні іх у адзіную ўнутрана ўзгодненую сістэму называецца сістэматызацыяй заканадаўства. Неабходнасць сістэматызацыі заканадаўства, яго ўзбуйнення і кадыфікацыі з мэтай стварэння адзінай сістэмы нацыянальнага заканадаўства была вызначана ў Канцэпцыі ўдасканальвання заканадаўства Рэспублікі Беларусь.
Цэнтрам падрыхтоўваюцца прапановы па сістэматызацыі заканадаўства па выніках вывучэння правапрымяняльнай практыкі, правядзення аналітычных і навуковых даследаванняў.
У адпаведнасці з распараджэннем Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 12 мая 2005 г. № 108рп Цэнтрам ажыццяўлялася метадычнае суправаджэнне правядзення Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь, Нацыянальным банкам, рэспубліканскімі органамі дзяржаўнага кіравання, аблвыканкамамі і Мінскім гарвыканкамам, абласнымі і Мінскім гарадскім Саветамі дэпутатаў інвентарызацыі і сістэматызацыі нарматыўных прававых актаў у мэтах замены нарматыўных прававых актаў СССР і БССР, якія прымяняюцца на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, нарматыўнымі прававымі актамі Рэспублікі Беларусь.
Цэнтрам праводзіцца аналіз дэкрэтаў і ўказаў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, законаў Рэспублікі Беларусь, пастаноў Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь, указаў і пастаноў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь у мэтах падрыхтоўкі прапаноў па іх сістэматызацыі і прызнанню страціўшымі сілу, калі гэтыя акты супярэчаць уключаным у новы акт такой ж або большай юрыдычнай сілы нарматыўным прадпісанням, або паглынуты імі, або фактычна страцілі сваё значэнне.
Так, Цэнтрам падрыхтаваны наступныя законы Рэспублікі Беларусь:
Закон Рэспублікі Беларусь ад 26 чэрвеня 2005 г. № 28-З ”О признании утратившими силу некоторых законодательных актов и отдельных положений законодательных актов Республики Беларусь в сфере законодательства о местном управлении и самоуправлении “ (распрацаваны ”пакетным прынцыпам“ у сувязі з распрацоўкай праекта Закона ”О местном управлении и самоуправлении в Республике Беларусь“). Дадзеным Законам прызнаны страціўшымі сілу 17 заканадаўчых актаў Рэспублікі Беларусь і іх асобных палажэнняў;
Закон Рэспублікі Беларусь ад 27 лістапада 2006 г. № 182-З ”О признании утратившими силу некоторых актов законодательства Республики Беларусь и отдельных положений актов законодательства Республики Беларусь в связи с формированием Свода законов Республики Беларусь“ (распрацаваны ў адпаведнасці з пунктам 42 плана падрыхтоўкі законапраектаў на 2006 год, зацверджаным Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 4 студзеня 2006 г. № 5). Дадзеным Законам прызнаны страціўшымі сілу 235 актаў заканадаўства Рэспублікі Беларусь і іх асобных палажэнняў;
Закон Рэспублікі Беларусь ад 8 ліпеня 2008 г. № 371-З ”О признании утратившими силу некоторых актов законодательства Республики Беларусь и их отдельных положений в связи с принятием Закона Республики Беларусь ”О Национальном собрании Республики Беларусь“. Дадзеным Законам прызнаны страціўшымі сілу 160 актаў заканадаўства Рэспублікі Беларусь і іх асобных палажэнняў;
Закон Рэспублікі Беларусь ад 29 снежня 2012 г. № 14-З ”О признании утратившими силу некоторых законодательных актов Республики Беларусь и их отдельных положений“ (у адпаведнасці з пунктам 46 плана падрыхтоўкі законапраектаў на 2012 год, зацверджаным Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 9 студзеня 2012 г. № 21). Дадзеным Законам прызнаны страціўшымі сілу 30 заканадаўчых актаў Рэспублікі Беларусь і іх асобных палажэнняў;
Закон Рэспублікі Беларусь ад 13 лістапада 2017 г. № 68-З ”О признании утратившими силу законодательных актов и их отдельных положений“ (у адпаведнасці з часткай другой пункта 2 Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 21 студзеня 2016 г. № 18 ”О признании утратившими силу указов Президента Республики Беларусь“). Дадзеным Законам прызнаны страціўшымі сілу 58 законаў Рэспублікі Беларусь, пастаноў Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь, указаў і пастаноў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь (іх структурных элементаў).
У адпаведнасці з распараджэннем Прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь, Старшыні Савета Рэспублікі Нацыянальнага схода Рэспублікі Беларусь, Старшыні Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага схода Рэспублікі Беларусь, Главы Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь і Дзяржаўнага сакратара Савета Бяспекі Рэспублікі Беларусь ад 25 сакавіка 2016 г. № 22ра/113р/19/4/53рсб ”О повышении качества законопроектной деятельности“ Цэнтр сумесна з Саветам Рэспублікі Нацыянальнага схода Рэспублікі Беларусь будзе прымаць удзел у правядзенні Палатай прадстаўнікоў Нацыянальнага схода Рэспублікі Беларусь не радзей аднаго разу ў пяць год аналізу законаў Рэспублікі Беларусь, пастаноў Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь, указаў і пастаноў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь у мэтах вызначэння неабходнасці іх карэкціроўкі або прызнання страціўшымі сілу.
Кіраўніком дзяржавы падпісаны наступныя ўказы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, падрыхтаваныя Цэнтрам:
ад 26 ліпеня 2004 г. № 358 ”О признании утратившими силу некоторых нормативных правовых актов и отдельных положений нормативных правовых актов Президента Республики Беларусь“ (прызнаны страціўшымі сілу 16 дэкрэтаў і 42 указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, іх асобныя палажэнні);
ад 13 лютага 2007 г. № 78 ”О признании утратившими силу некоторых правовых актов (их отдельных положений) Президента Республики Беларусь“ (прызнаны страціўшымі сілу 17 дэкрэтаў і 27 указаў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, іх асобныя палажэнні);
ад 19 красавіка 2011 г. № 166 ”О признании утратившими силу некоторых нормативных правовых актов и отдельных положений нормативных правовых актов Президента Республики Беларусь“ (прызнаны страціўшымі сілу 10 дэкрэтаў і 75 указаў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, іх асобныя палажэнні);
ад 16 студзеня 2014 г. № 39 ”О признании утратившими силу нормативных правовых актов Президента Республики Беларусь и их отдельных положений“ (прызнаны страціўшымі сілу 7 дэкрэтаў і 29 указаў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, іх асобныя палажэнні);
ад 21 студзеня 2016 г. № 18 ”О признании утратившими силу указов Президента Республики Беларусь“ (прызнаны страціўшымі сілу 28 указаў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, іх асобныя палажэнні).