Вучоны савет Нацыянальнага цэнтра заканадаўства і прававых даследаванняў Рэспублікі Беларусь (далей – вучоны савет) створаны і ажыццяўляе сваю дзейнасць у адпаведнасці з Палажэннем аб Нацыянальным цэнтры заканадаўства і прававых даследаванняў Рэспублікі Беларусь, зацверджаным Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 13 снежня 2007 г. № 630 ”Аб некаторых мерах па ўдасканаленню праватворчай дзейнасці і навуковых даследаванняў у галіне права“, іншымі актамі заканадаўства Рэспублікі Беларусь, а таксама Палажэннем аб вучоным савеце Нацыянальнага цэнтра заканадаўства і прававых даследаванняў Рэспублікі Беларусь.
Вучоны савет створаны для забеспячэння функцый Нацыянальнага цэнтра заканадаўства і прававых даследаванняў Рэспублікі Беларусь (далей – Цэнтр) у сферы навуковай дзейнасці і з’яўляецца калегіяльным дарадчым органам, які разглядае найбольш важныя пытанні, звязаныя з правядзеннем фундаментальных і прыкладных навуковых даследаванняў і падрыхтоўкай кадраў вышэйшай кваліфікацыі.
Вучоны савет:
- вызначае тэматыку і асноўныя напрамкі навуковай дзейнасці Цэнтра;
- дае адзнаку вынікам навуковай дзейнасці структурных падраздзяленняў, часовых навуковых калектываў, асобных навуковых работнікаў і зацвярджае справаздачу аб іх дзейнасці і аб навуковай дзейнасці Цэнтра ў цэлым;
- разглядае праекты планаў работы Інстытута прававых даследаванняў, а таксама навукова-даследчых і вопытна-канструктарскіх работ Цэнтра;
- разглядае і зацвярджае кандыдатуры навуковых кіраўнікоў і асноўных выканаўцаў заданняў навукова-даследчых і вопытна-канструктарскіх работ;
- разглядае навукова-даследчыя справаздачы аб выкананні навукова-даследчых і вопытна-канструктарскіх работ па кожнай тэме;
- ажыццяўляе папярэднюю экспертызу дысертацый на суісканне вучонай ступені кандыдата і доктара навук і дае па іх рэкамендацыі ў адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 17 лістапада 2004 г. № 560 ”Аб зацвярджэнні Палажэння аб прысуджэнні вучоных ступеней і прысваенні вучоных званняў у Рэспубліцы Беларусь“;
- абмяркоўвае пытанні, звязаныя з падрыхтоўкай і павышэннем кваліфікацыі навуковых кадраў, разглядае і зацвярджае тэмы дысертацый на суісканне вучонай ступені кандыдата і доктара навук, дае па іх рэкамендацыі;
- дае рэкамендацыі па вылучэнню кандыдатур для паступлення ў аспірантуру, зацвярджае кандыдатуры навуковых кіраўнікоў і індывідуальныя планы работы аспірантаў і суіскальнікаў;
- ва ўстаноўленым парадку прымае рашэнні аб прадстаўленні да прысваення ганаровых і вучоных званняў;
- разглядае планы рэдакцыйнай падрыхтоўкі і выдання падрыхтаваных Цэнтрам навуковых прац, рэкамендуе да публікацыі навуковыя працы Цэнтра і планавыя работы яго супрацоўнікаў;
- вырашае іншыя пытанні ў адпаведнасці з актамі заканадаўства Рэспублікі Беларусь.