Нацыянальны прававы Інтэрнэт-партал Рэспублікі Беларусь з'яўляецца асноўным дзяржаўным інфармацыйным рэсурсам глабальнай камп'ютарнай сеткі Інтэрнет у галіне права. Гэта замацавана пунктам 1 артыкула 60¹ Закона Рэспублікі Беларусь ад 17 ліпеня 2018 г. № 130-З «О нормативных правовых актах».

Рэсурс адыгрывае ключавую ролю ў забеспячэнні прынцыпу адкрытасці і даступнасці прававой інфармацыі, якая складае аснову яго інфармацыйнага зместу (тэксты прававых актаў Рэспублікі Беларусь, іх тэматычныя падборкі па актуальных пытаннях права). З'яўляецца адзінай крыніцай афіцыйнага апублікавання нарматыўных прававых актаў у Беларусі (з 1 ліпеня 2012 г.). Дае анлайн-доступ да Нацыянальнага рэестра прававых актаў – адзінай дзяржаўнай сістэмы ўліку прававых актаў краіны, з 1 жніўня 2026 г. – да лічбавых паказчыкаў, замацаваных у нарматыўных прававых актах, у раздзеле «Адзіны рэестр лічбавых паказчыкаў».
Партал аператыўна транслюе актуальны парадак навін у галіне права і дзяржавы, на ім размяшчаюцца аналітычныя матэрыялы прававой тэматыкі, каментарыі заканадаўства ў відэа- і графічным фармаце, даведачная і іншая інфармацыя, адкрыты доступ да юрыдычнага слоўніка - інфармацыйна-аналітычнага рэсурсу юрыдычнай тэрміналогіі нацыянальнага заканадаўства.
Фарміраванне, вядзенне і забеспячэнне функцыянавання рэсурса ажыццяўляецца Нацыянальным цэнтрам заканадаўства і прававой інфармацыі.




Падзяліцца ў сац. сетках