• VK
  • odnoklassniki
  • Facebook
  • Instagram
  • Youtube
  • Telegram

Правядзенне навучання

Нацыянальны цэнтр заканадаўства і прававой інфармацыі Рэспублікі Беларусь (НЦЗПІ) на пастаяннай аснове арганізуе і праводзіць навучанне, накіраванае на вывучэнне і абагульненне практыкі прымянення норм заканадаўства Рэспублікі Беларусь, якое рэгулюе праваадносіны ў розных сферах дзейнасці.

Нароўні з правядзеннем навучальных семінараў у вочнай форме праводзяцца дыстанцыйныя вебінары.

Навучанне, арганізаванае НЦЗПІ, дазваляе адначасова вырашаць шэраг задач:

  • атрыманне работнікамі дадатковых ведаў у розных сферах заканадаўства;
  • вывучэнне актуальных праблем правапрымянення;
  • абмен вопытам і ведамі;
  • выпрацоўка адзіных прынцыпаў у рабоце;
  • павышэнне якасці кіраўніцкіх рашэнняў.

НЦЗПІ таксама арганізуе і праводзіць карпаратыўныя формы навучання.

Навучанне праводзіць кіраўнічы склад рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання, прадстаўнікі вышэйшых судовых і назорных органаў, эксперты-практыкі, распрацоўнікі нарматыўных прававых актаў.

З мэтай паляпшэння інфармацыйнай падтрымкі кліентаў, а таксама арганізацыі адваротнай сувязі дзейнічае інфармацыйны рэсурс НЦЗПІ «Навучанне НЦЗПІ».

Pravo.by
Эталон ONLINE
Правовой форум
Детский правовой сайт
Подняться наверх