Спецыяліст па тэсціраванні праграмнага забеспячэння
Упраўленне праграмнага забеспячэння
Вакансія: Спецыяліст па тэсціраванні праграмнага забеспячэння
Заработная плата – па выніках кваліфікацыйнай суразмовы.
Поўная занятасць – з 9.00 да 18.00.
Пасада: спецыяліст па тэсціраванні праграмнага забеспячэння.
Патрабаванні да адукацыі, стажу работы і кампетэнцый:
-
вышэйшая адукацыя (магчыма работа студэнтаў апошніх курсаў);
-
разуменне працэсу тэсціравання праграмнага забеспячэння;
-
уменне працаваць з сістэмай Jira;
-
вопыт работы з Postman;
-
вопыт правядзення нагрузачнага тэсціравання (JМetr);
-
уменне працаваць у рэжыме шматзадачнасці;
-
разуменне працэсу распрацоўкі праграмнага забеспячэння.
Абавязкі:
- тэсціраванне web, дэсктопных і мабільных дадаткаў;
- крос-браўзарнае тэсціраванне;
- фіксацыя знойдзеных памылак у Jira, а таксама прапаноў па паляпшэнні праграмнага забеспячэння;
- састаўленне тэставай дакументацыі (тэст-кейсы, чэк-аркушы);
- падрыхтоўка справаздач аб тэсціраванні;
- узаемадзеянне са стэйкхолдарамі па выяўленні патрабаванняў і іх фіксацыі ў выглядзе пастаноўкі задач на распрацоўку.
Рэзюмэ накіроўваць на адрас: MOROZOV@ncpi.gov.by.
Кандыдаты, якія прайшлі папярэдні адбор, будуць запрошаны на гутарку.