ІПС «ЭТАЛОН-ONLINE» забяспечвае доступ да інтэрнэт-версій:
Зручна структураваная эталонная прававая інфармацыя ў сетцы Інтэрнэт.
Эталонная прававая інфармацыя з афіцыйнай крыніцы
Самая актуальная прававая інфармацыя з афіцыйнай першакрыніцы
Інтэлектуальны пошук па аналогіі з пошукавымі сістэмамі, разумныя падказкі, пашыраныя магчымасці пошуку па параметрах, рэлевантная выдача вынікаў пошуку з магчымасцю сартавання
Работа ў сістэме без абмежаванняў па часе і колькасці скачванняў дакументаў
Функцыя аўтаматычнага машыннага перакладу Google Translate для работы з дакументамі і інфармацыяй на сайце сістэмы на англійскай, іспанскай, італьянскай, кітайскай, карэйскай, латышскай, нямецкай, польскай, французскай і іншых мовах.
Зручны мабільны дадатак для работы на планшэтах і смартфонах на базе Android і iOSУ дадатаку ёсць аптымальны набор функцый для работы з дакументамі, ён дазваляе не загружаць памяць смартфона ўсім масівам інфармацыі, а працаваць толькі з неабходнымі дакументамі. Несумненнай перавагай дадатку з’яўляецца і тое, што патрэбныя дакументы можна захаваць на смартфон або планшэт і працаваць з імі без доступу ў інтэрнэт, а абнаўленні загрузіць, калі з’явіцца такая неабходнасць.
Карысныя бонусы!
Доступ да Канстытуцыі, кодэксаў Рэспублікі Беларусь з усімі змяненнямі і дапаўненнямі, а таксама да некаторых сацыяльна значных дакументаў (напрыклад, у тэматычным банку даных «Адміністрацыйныя працэдуры») ажыццяўляецца бясплатна без рэгістрацыі ў сістэме.
Больш падрабязную інфармацыю пра функцыянальныя магчымасці ІПС «ЭТАЛОН-ONLINE» і спосабы прадастаўлення доступу можна атрымаць на сайце etalonline.by, а таксама ў Нацыянальным цэнтры заканадаўства і прававой інфармацыі Рэспублікі Беларусь або ў рэгіянальных цэнтрах прававой інфармацыі.
Будзем удзячныя за ўсе канструктыўныя прапановы, накіраваныя на паляпшэнне і развіццё ІПС «ЭТАЛОН-ONLINE». Водгукі, заўвагі і прапановы Вы можаце даслаць па e-mail online@center.gov.by, або паведаміць іншым зручным спосабам Службе тэхнічнай падтрымкі.