• VK
  • odnoklassniki
  • Facebook
  • Instagram
  • Youtube
  • Telegram

Міжнароднае супрацоўніцтва

Развіццё эфектыўнага супрацоўніцтва з міжнароднымі арганізацыямі і міждзяржаўнымі ўтварэннямі, а таксама замежнымі арганізацыямі ў сферы права і нарматворчасці, абмену прававой інфармацыяй з’яўляецца адным з важных накірункаў дзейнасці Цэнтра.

Асноўнымі накірункамі міжнароднага супрацоўніцтва Цэнтра з’яўляюцца:

  • правядзенне параўнальна-прававых даследаванняў заканадаўства Рэспублікі Беларусь і заканадаўства замежных дзяржаў на аснове заключаных дагавораў з органамі міжнародных арганізацый і міждзяржаўных утварэнняў;
  • падрыхтоўка праектаў міжнародных дагавораў і іншых міжнародна-прававых актаў на аснове заключаных дагавораў з органамі міжнародных арганізацый і міждзяржаўных утварэнняў;
  • рэалізацыя сумесна з міжнароднымі і замежнымі арганізацыямі розных навуковых і практыкаарыентаваных праектаў у сферы права, у тым ліку ўдзел у выкананні міждзяржаўных навуковых праграм і праектаў;
  • міждзяржаўны абмен прававой інфармацыяй;
  • развіццё сеткі цэнтраў доступу да заканадаўства Рэспублікі Беларусь за межамі Рэспублікі Беларусь;
  • абмен вопытам у галіне права і прававой інфарматызацыі;
  • сумесная арганізацыя і правядзенне практычных семінараў, круглых сталоў, іншых мерапрыемстваў па актуальных пытаннях у галіне права і прававой інфарматызацыі;
  • узаемадзеянне з дзяржаўнымі органамі, навуковымі і іншымі арганізацыямі, а таксама фізічнымі асобамі замежных дзяржаў, з міжнароднымі арганізацыямі і міждзяржаўнымі ўтварэннямі па пытаннях, якія ўваходзяць у кампетэнцыю Цэнтра.

Цэнтр мае вопыт паспяховага супрацоўніцтва з ПРААН, Міжнародным Камітэтам Чырвонага Крыжа, Дзіцячым фондам ААН (ЮНІСЭФ), Судом Еўразійскага эканамічнага саюза, Пастаянным Камітэтам Саюзнай дзяржавы, Парламенцкім Сходам Саюза Беларусі і Расіі, Інстытутам заканадаўства і параўнальнага правазнаўства пры Урадзе Расійскай Федэрацыі, Інстытутам заканадаўства і прававой інфармацыі Рэспублікі Казахстан, Нацыянальным цэнтрам заканадаўства пры Прэзідэнце Рэспублікі Таджыкістан, а таксама з шэрагам устаноў адукацыі Расійскай Федэрацыі, Рэспублікі Казахстан і іншых дзяржаў.

Для таго каб кожны зацікаўлены мог атрымаць свабодны доступ да актуальнага заканадаўства Рэспублікі Беларусь, Цэнтрам створана і планамерна развіваецца сістэма цэнтраў прававой інфармацыі за межамі Рэспублікі Беларусь, якіх на сённяшні дзень налічваецца больш за 25. Такія цэнтры дазваляюць азнаёміцца з актуальным беларускім заканадаўствам, матэрыяламі судовай і правапрымяняльнай практыкі. Акрамя таго, у цэнтрах могуць праводзіцца розныя мерапрыемствы прававога характару, такія як семінары, круглыя сталы, форумы, канферэнцыі і інш.

З мэтай забеспячэння даступнасці заканадаўства, у тым ліку для неабароненых груп насельніцтва, сумесна з міжнароднымі арганізацыямі распрацоўваюцца і рэалізуюцца розныя праекты па павышэнні прававой інфармаванасці і адукаванасці грамадства. Напрыклад, у 2017 годзе пры падтрымцы ЮНЕСКА рэалізаваны праект, накіраваны на фарміраванне прававой культуры дзяцей і падлеткаў пры дапамозе адаптаванага інфармацыйнага асяроддзя – Дзіцячага прававога сайта.

Акрамя таго, Цэнтр у рамках развіцця ўзаемадзеяння з дзяржаўнымі органамі і іншымі арганізацыямі замежных дзяржаў заключае пагадненні аб супрацоўніцтве, на падставе якіх ажыццяўляюцца арганізацыя і правядзенне сумесных фундаментальных прыкладных навуковых даследаванняў, правядзенне сумесных навукова-практычных і навукова-тэарэтычных канферэнцый, семінараў, вебінараў і іншых грамадска значных мерапрыемстваў у сферы нарматворчай дзейнасці, прававой навукі і адукацыі, абмен навуковай літаратурай, вопытам і ведамі ў галіне развіцця нацыянальных сістэм доступу да прававой інфармацыі, фарміравання і ўдасканалення дзяржаўных інфармацыйна-прававых рэсурсаў. У прыватнасці, партнёрскія адносіны наладжаны з арганізацыямі Расійскай Федэрацыі, Кітайскай Народнай Рэспублікі, Рэспублікі Казахстан, Кыргызскай Рэспублікі, Рэспублікі Таджыкістан і іншых дзяржаў.

Падзяліцца ў сац. сетках

Pravo.by
Эталон ONLINE
Правовой форум
Детский правовой сайт
Подняться наверх