Для обеспечения удобства пользователей данный сайт использует файлы cookie
Нацыянальны цэнтр заканадаўства і прававой інфармацыі Рэспублікі Беларусь (НЦЗПІ) у рамках ажыццяўлення міждзяржаўнага абмену прававой інфармацыяй фарміруе электронную бібліятэку, дзе змешчана інфармацыя аб міжнародным праве і заканадаўстве замежных дзяржаў (электронная бібліятэка).
Для прадстаўнікоў дзяржаўных органаў і арганізацый, а таксама ўстаноў вышэйшай адукацыі арганізаваны доступ да электроннай бібліятэкі ў рамках лакальнай сеткі НЦЗПІ на бясплатнай аснове. Для атрымання доступу просім звяртацца па тэлефоне + 375 17 279 99 15 або высылаць адпаведную заяўку [DOC] на адрас: int@ncpi.gov.by.
На гэты ж адрас можна накіраваць прапановы па пашырэнні пераліку замежных інфармацыйна-прававых рэсурсаў, прадстаўленых у электроннай бібліятэцы НЦЗПІ.