• VK
  • odnoklassniki
  • Facebook
  • Instagram
  • Youtube
  • Telegram

Парадак разгляду зваротаў

Звароты падаюцца заяўнікамі на беларускай або рускай мове ў пісьмовай ці электроннай форме, а таксама выкладаюцца вусна. Пісьмовыя звароты падаюцца наўмысным пасланцом (кур’ерам), пры дапамозе паштовай сувязі, падчас асабістага прыёму. Вусныя звароты выказваюцца ў ходзе асабістага прыёму. Электронныя звароты падаюцца пры дапамозе сістэмы ўліку і апрацоўкі зваротаў.

У пісьмовых зваротах грамадзян неабходна ўказаць:

  • найменне і (або) адрас арганізацыі ці пасаду і (або) прозвішча, уласнае імя, імя па бацьку (калі яно маецца) або ініцыялы асобы, якая даслала зварот;
  • прозвішча, уласнае імя, імя па бацьку (калі яно маецца) або ініцыялы грамадзяніна;
  • адрас месца жыхарства (месца знаходжання) грамадзяніна;
  • пераказ сутнасці звароту;
  • асабісты подпіс грамадзяніна (грамадзян).

У пісьмовых зваротах юрыдычных асоб неабходна ўказаць:

  • найменне і (або) адрас арганізацыі ці пасаду і (або) прозвішча, уласнае імя, імя па бацьку (калі яно маецца) або ініцыялы асобы, якая даслала зварот;
  • поўнае найменне юрыдычнай асобы і яе месца знаходжання;
  • пераказ сутнасці звароту;
  • прозвішча, уласнае імя, імя па бацьку (калі яно маецца) або ініцыялы кіраўніка ці асобы, упаўнаважанай ва ўстаноўленым парадку падпісваць звароты;
  • асабісты подпіс кіраўніка ці асобы, упаўнаважанай ва ўстаноўленым парадку падпісваць звароты.

Тэкст звароту павінен быць чытэльным. Рукапісныя звароты павінны быць напісаны выразным, разборлівым почыркам. Не дапускаецца выкарыстанне ў зваротах нецэнзурных або зняважлівых слоў ці выразаў.

Да пісьмовых зваротаў, пададзеных прадстаўнікамі заяўнікаў, дадаюцца дакументы, што пацвярджаюць іх паўнамоцтвы.

У зваротах павінна быць інфармацыя аб выніках іх папярэдняга разгляду з далучэннем дакументаў (пры наяўнасці) для пацвярджэння гэтай інфармацыі.

Пісьмовыя звароты могуць быць пакінуты без разгляду па сутнасці, калі:

  • выкладзены не на беларускай або рускай мове;
  • не ўказаны прозвішча, уласнае імя, імя па бацьку або ініцыялы грамадзяніна, адрас яго месца жыхарства (месца знаходжання);
  • не ўказана поўнага наймення юрыдычнай асобы і адраса яе месца знаходжання, прозвішча, уласнага імя, імя па бацьку або ініцыялаў кіраўніка ці асобы, упаўнаважанай ва ўстаноўленым парадку падпісваць звароты (для юрыдычных асоб);
  • не маюць асабістага подпісу грамадзяніна (грамадзян) або асабістага подпісу кіраўніка ці асобы, упаўнаважанай ва ўстаноўленым парадку падпісваць звароты;
  • маюць нечытэльны тэкст;
  • змяшчаюць нецэнзурныя або зняважлівыя словы ці выразы;
  • падаюцца прадстаўнікамі заяўнікаў без далучэння дакументаў з пацвярджэннем іх паўнамоцтваў;
  • звароты падлягаюць разгляду адпаведна заканадаўству аб канстытуцыйным судаводстве, грамадзянскім, грамадзянскім працэсуальным, гаспадарчым працэсуальным, крымінальна-працэсуальным заканадаўствам; заканадаўствам, якое вызначае парадак адміністрацыйнага працэсу; заканадаўствам аб адміністрацыйных працэдурах; звароты з’яўляюцца зваротамі работніка да наймальніка або адпаведна заканадаўчым актам вызначаны іншы парадак падачы і разгляду такіх зваротаў;
  • змяшчаюць пытанні, рашэнне якіх не ўваходзіць у кампетэнцыю арганізацыі, куды яны паступілі;
  • прапушчаны без уважлівай прычыны тэрмін падачы скаргі;
  • заяўнік падае паўторны зварот і ў ім не ўказаны новыя абставіны, што маюць значэнне для разгляду звароту па сутнасці;
  • з заяўнікам спынена перапіска па выкладзеных у звароце пытаннях;
  • змяшчаюць пагрозы жыццю, здароўю і маёмасці, падахвочванне да ўчынення проціпраўнага дзеяння або заяўнік іншым спосабам злоўжывае правам на зварот.

Вусныя звароты могуць быць пакінуты без разгляду па сутнасці, калі:

  • не прад’яўлены дакументы са сведчаннем асобаў заяўнікаў, іх прадстаўнікоў, а таксама дакументы з пацвярджэннем паўнамоцтваў прадстаўнікоў заяўнікаў;
  • у зваротах змешчаны пытанні, рашэнне якіх не ўваходзіць у кампетэнцыю арганізацыі, дзе праводзіцца асабісты прыём;
  • заяўніку ўжо быў дадзены вычарпальны адказ на пытанні, што яго цікавяць, або перапіска з гэтым заяўнікам па такіх пытаннях была спынена;
  • заяўнік падчас асабістага прыёму дапускае выкарыстанне нецэнзурных або зняважлівых слоў ці выразаў;
  • заяўнік прымяняе тэхнічныя сродкі (аўдыё- і відэазапіс, кіна- і фотаздымку) без згоды службовай асобы, якая праводзіць асабісты прыём, і адмаўляецца спыніць іх прымяненне;
  • у зваротах змешчаны пагрозы жыццю, здароўю і маёмасці, падахвочванне да ўчынення проціпраўнага дзеяння або заяўнік іншым спосабам злоўжывае правам на зварот.

Заяўнік мае права адклікаць свой зварот да разгляду яго па сутнасці, падаўшы адпаведную пісьмовую або электронную заяву.

Пісьмовыя звароты павінны быць разгледжаны не пазней як пятнаццаць дзён, а звароты, якія патрабуюць дадатковага вывучэння і праверкі, – не пазней як адзін месяц, калі іншы тэрмін не вызначаны заканадаўчымі актамі.

У выпадку калі для рашэння выказаных у зваротах пытанняў неабходнае здзяйсненне пэўных дзеянняў (выкананне работ, аказанне паслуг), атрыманне інфармацыі з замежнай дзяржавы ў тэрмін больш за адзін месяц, заяўніку у тэрмін не пазней як адзін месяц з дня, наступнага за днём паступлення зваротаў, накіроўваецца пісьмовае паведамленне аб прычынах перавышэння месячнага тэрміну і тэрмінах здзяйснення такіх дзеянняў (выкананне работ, аказанне паслуг) або тэрмінах разгляду зваротаў па сутнасці.

Адказ арганізацыі на зварот або рашэнне аб пакіданні звароту без разгляду па сутнасці могуць быць абскарджаны ў кіраўнічую арганізацыю.

У выпадку калі ад розных заяўнікаў паступаюць пісьмовыя і (або) электронныя звароты аналагічнага зместу і масавага характару (болей за дзесяць зваротаў), адказы на іх па рашэнні кіраўніка арганізацыі ці асобы, упаўнаважанай ім падпісваць ва ўстаноўленым парадку адказы на звароты, могуць размяшчацца на афіцыйным сайце арганізацыі ў глабальнай камп’ютарнай сетцы Інтэрнэт без адрасавання адказаў (паведамленняў) заяўнікам.

Pravo.by
Эталон ONLINE
Правовой форум
Детский правовой сайт
Подняться наверх