Асабісты прыём грамадзян, у тым ліку індывідуальных прадпрымальнікаў, іх прадстаўнікоў, прадстаўнікоў юрыдычных асоб праводзіцца, як правіла, па папярэднім запісе, у адпаведнасці з графікам, зацверджаным загадам дырэктара Нацыянальнага цэнтра заканадаўства і прававой інфармацыі Рэспублікі Беларусь.
Адказная асоба па арганізацыі асабістага прыёму – Палтаржыцкая Ганна Віктараўна.
Запіс на асабісты прыём ажыццяўляецца па тэлефоне 8 (017) 279-99-09 або асабіста па адрасе: г. Мінск, вул. Берсана, 1а, каб. 611 у рабочыя дні з 09.00 да 13.00 і з 14.00 да 18.00.
Пры звароце на асабісты прыём грамадзяне, іх прадстаўнікі, прадстаўнікі юрыдычных асоб павінны прад’явіць дакумент, які сведчыць асобу. Прадстаўнікі заяўнікаў павінны прад’явіць таксама дакументы з пацвярджэннем іх паўнамоцтваў.
Падчас правядзенні асабістага прыёму і прамой тэлефоннай лініі прадугледжаны два тэхналагічныя перапынкі па 15 хвілін праз кожныя паўтары гадзіны.
ПАДРАБЯЗНЕЙПадача электронных зваротаў ажыццяўляецца пры дапамозе дзяржаўнай адзінай (інтэграванай) рэспубліканскай інфармацыйнай сістэмы ўліку і апрацоўкі зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб: https://обращения.бел.
На паведамленні, накіраваныя на адрас электроннай пошты Цэнтра: mail@center.gov.by, не распаўсюджваецца дзеянне Закона Рэспублікі Беларусь ад 18.07.2011 № 300-З «Об обращениях граждан и юридических лиц», у сувязі з чым адказы на такія паведамленні не дасылаюцца.
У адпаведнасці з пунктам 5 Палажэння аб Нацыянальным цэнтры заканадаўства і прававой інфармацыі Рэспублікі Беларусь, зацверджанага Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 14 сакавіка 2024 г. № 96 «О Национальном центре законодательства и правовой информации Республики Беларусь», агульнае кіраўніцтва Цэнтрам ажыццяўляе Адміністрацыя Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (г. Мінск, вул. К. Маркса, 38), якая з’яўляецца кіраўнічым органам.