• VK
  • odnoklassniki
  • Facebook
  • Instagram
  • Youtube
  • Telegram

Звароты грамадзян і юрыдычных асоб

АСАБІСТЫ ПРЫЁМ І ПРАМАЯ ТЭЛЕФОННАЯ ЛІНІЯ

Асабісты прыём грамадзян, у тым ліку індывідуальных прадпрымальнікаў, іх прадстаўнікоў, прадстаўнікоў юрыдычных асоб праводзіцца, як правіла, па папярэднім запісе, у адпаведнасці з графікам, зацверджаным загадам дырэктара Нацыянальнага цэнтра заканадаўства і прававой інфармацыі Рэспублікі Беларусь.

Адказная асоба па арганізацыі асабістага прыёму – Палтаржыцкая Ганна Віктараўна.

Запіс на асабісты прыём ажыццяўляецца па тэлефоне 8 (017) 279-99-09 або асабіста па адрасе: г. Мінск, вул. Берсана, 1а, каб. 611 у рабочыя дні з 09.00 да 13.00 і з 14.00 да 18.00.

Пры звароце на асабісты прыём грамадзяне, іх прадстаўнікі, прадстаўнікі юрыдычных асоб павінны прад’явіць дакумент, які сведчыць асобу. Прадстаўнікі заяўнікаў павінны прад’явіць таксама дакументы з пацвярджэннем іх паўнамоцтваў.

Падчас правядзенні асабістага прыёму і прамой тэлефоннай лініі прадугледжаны два тэхналагічныя перапынкі па 15 хвілін праз кожныя паўтары гадзіны.

ПАДРАБЯЗНЕЙ

Накіраваць электронны зварот

Падача электронных зваротаў ажыццяўляецца пры дапамозе дзяржаўнай адзінай (інтэграванай) рэспубліканскай інфармацыйнай сістэмы ўліку і апрацоўкі зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб: https://обращения.бел.

На паведамленні, накіраваныя на адрас электроннай пошты Цэнтра: mail@center.gov.by, не распаўсюджваецца дзеянне Закона Рэспублікі Беларусь ад 18.07.2011 № 300-З «Об обращениях граждан и юридических лиц», у сувязі з чым адказы на такія паведамленні не дасылаюцца.

Найменне і месца знаходжання кіраўнічага органа

У адпаведнасці з пунктам 5 Палажэння аб Нацыянальным цэнтры заканадаўства і прававой інфармацыі Рэспублікі Беларусь, зацверджанага Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 14 сакавіка 2024 г. № 96 «О Национальном центре законодательства и правовой информации Республики Беларусь», агульнае кіраўніцтва Цэнтрам ажыццяўляе Адміністрацыя Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (г. Мінск, вул. К. Маркса, 38), якая з’яўляецца кіраўнічым органам.

Pravo.by
Эталон ONLINE
Правовой форум
Детский правовой сайт
Подняться наверх