Важнай састаўляючай прававой культуры грамадства з’яўляецца стварэнне сучасных пляцовак і ўмоў для інтэрактыўнага ўдзелу грамадзян у нарматворчым працэсе.
Менавіта такой пляцоўкай з’яўляецца сайт «Прававы форум Беларусі» forumpravo.by – дзяржаўны інфармацыйны рэсурс, створаны ў 2013 годзе.
Згодна з артыкулам 7 Закона Рэспублікі Беларусь ад 17 ліпеня 2018 г. № 130-З «О нормативных правовых актах». Прававы форум Беларусі з’яўляецца афіцыйнай пляцоўкай для публічнага абмеркавання праектаў нарматыўных прававых актаў (НПА).
Парадак правядзення такога абмеркавання вызначаны пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 28 студзеня 2019 г. № 56. Патрабаванні да прадастаўлення дакументаў рэгламентаваны загадам Нацыянальнага цэнтра заканадаўства і прававой інфармацыі.
Наведвальнікі сайта могуць выказаць сваё меркаванне па праектах НПА у раздзеле «Абмеркаванне праектаў НПА».
Згодна з пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 30 студзеня 2019 г. № 65 Прававы форум Беларусі таксама з’яўляецца платформай для публічнага абмеркавання НПА у рамках правядзення прававога маніторынгу. Свае заўвагі і прапановы можна размясціць у спецыяльных тэмах у раздзеле «Важна ваша меркаванне».
Пры гэтым грамадзяне і прадстаўнікі юрыдычных асоб з улікам жыццёвых сітуацый, якія сведчаць аб неабходнасці ўдасканалення заканадаўства, могуць выказаць меркаванне па пытаннях, звязаных з ліквідацыяй прабелаў у прававым рэгуляванні, у спецыяльнай тэме «Паляпшаем заканадаўства разам».
Акрамя таго, Форум дае спецыялістам у вобласці права і наведвальнікам сайта магчымасць інтэрактыўнай сувязі паміж сабой па прававых пытаннях (тлумачэнні, каментарыі, абмен вопытам, абмеркаванне заканадаўства і практыкі яго прымянення).
Скарыстацца рэсурсамі Форума можа любы жадаючы. Для ўдзелу ў абмеркаваннях на сайце трэба прайсці рэгістрацыю.
Падзяліцца ў сац. сетках