• VK
  • odnoklassniki
  • Facebook
  • Instagram
  • Youtube
  • Telegram

Агульныя палажэнні

Правядзенне экспертызы з’яўляецца адным з неад’емных элементаў нарматворчага працэсу і накіравана на забеспячэнне якасці нарматыўнага прававога акта.

Асноўнымі нарматыўнымі прававымі актамі, якія замацоўваюць віды экспертызы, выпадкі і парадак яе правядзення, з’яўляюцца:

Грунтуючыся на палажэннях Закона Рэспублікі Беларусь «О нормативных правовых актах», экспертызу ў нарматворчым працэсе можна падраздзяліць на:

  • абавязковую і неабавязковую;
  • юрыдычную, крыміналагічную, фінансава-эканамічную, экалагічную, лінгвістычную і іншую (у залежнасці ад тэматычнага характару экспертызы).

Да абавязковай экспертызы ў нарматворчым працэсе адносяцца юрыдычная і крыміналагічная.

Фінансава-эканамічная, экалагічная, лінгвістычная і іншыя віды экспертызы праектаў нарматыўных прававых актаў праводзяцца па рашэнні адпаведнага нарматворчага органа (службовай асобы).

Падзяліцца ў сац. сетках

Pravo.by
Эталон ONLINE
Правовой форум
Детский правовой сайт
Подняться наверх