• VK
  • odnoklassniki
  • Facebook
  • Instagram
  • Youtube
  • Telegram

Асаблівасці правядзення абавязковай юрыдычнай экспертызы Цэнтрам

Правядзенне экспертызы з’яўляецца адным з неад’емных элементаў нарматворчага працэсу і накіравана на забеспячэнне якасці нарматыўнага прававога акта.

У адпаведнасці з абзацам трэцім часткі другой пункта 1 артыкула 47 Закона Рэспублікі Беларусь ад 17 ліпеня 2018 г. № 130-З «О нормативных правовых актах» Нацыянальны цэнтр заканадаўства і прававой інфармацыі (далей – Цэнтр) праводзіць абавязковую юрыдычную экспертызу законапраектаў, якія ўносяцца ў Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, законапраектаў, падрыхтаваных для разгляду Палатай прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь у першым і ў другім чытанні (у выпадку дапрацоўкі законапраектаў у Палаце прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь).

Методыка правядзення юрыдычнай экспертызы спецыялістамі Цэнтра вызначана Метадычнымі рэкамендацыямі па падрыхтоўцы заключэнняў абавязковай юрыдычнай экспертызы законапраектаў.

Заключэнне Цэнтра, выдадзенае па выніках такой экспертызы, у адпаведнасці з артыкулам 50 Закона Рэспублікі Беларусь ад 8 ліпеня 2008 г. № 370-З «Нацыянальным сходзе Рэспублікі Беларусь» з’яўляецца адным з абавязковых дакументаў, якія далучаюцца да праекта закона, што ўносіцца ў Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.

Заканадаўча ўстаноўлены тэрміны прадастаўлення на абавязковую юрыдычную экспертызу праектаў законаў, уключаных у план падрыхтоўкі праектаў заканадаўчых актаў, і тэрміны правядзення абавязковай юрыдычнай экспертызы Цэнтрам.

Так, у адпаведнасці з пунктам 4 артыкула 47 Закона Рэспублікі Беларусь «Аб нарматыўных прававых актах»  законапраекты, прадугледжаныя планам падрыхтоўкі праектаў заканадаўчых актаў, накіроўваюцца на абавязковую юрыдычную экспертызу ў Цэнтр суб’ектам права заканадаўчай ініцыятывы (законапраект, па якім суб’ектам права заканадаўчай ініцыятывы з’яўляецца Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь, – дзяржаўным органам (арганізацыяй), што ўносіць гэты законапраект на разгляд Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь) не пазней чым за трыццаць дзён да ўнясення законапраектаў у Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь. Абавязковую юрыдычную экспертызу законапраектаў Цэнтр праводзіць пасля ўзгаднення законапраектаў з зацікаўленымі дзяржаўнымі органамі (арганізацыямі).

Правядзенне абавязковай юрыдычнай экспертызы праекта кодэкса ажыццяўляецца ў трыццацідзённы тэрмін, іншага законапраекта – у чатырнаццацідзённы тэрмін (частка першая пункта 5 артыкула 47 Закона Рэспублікі Беларусь «О нормативных правовых актах»).

Пры неабходнасці атрымання дадатковай інфармацыі, а таксама па асабліва складаных законапраектах дырэктар Цэнтра па ўзгадненні з суб’ектам права заканадаўчай ініцыятывы (дзяржаўным органам (арганізацыяй), які накіраваў законапраект на абавязковую юрыдычную экспертызу), можа ўстанавіць больш працяглы тэрмін правядзення абавязковай юрыдычнай экспертызы (частка другая пункта 5 артыкула 47 Закона Рэспублікі Беларусь «О нормативных правовых актах»).

Падзяліцца ў сац. сетках

Pravo.by
Эталон ONLINE
Правовой форум
Детский правовой сайт
Подняться наверх