Метадычнае кіраўніцтва падрыхтоўкай праектаў прававых актаў ажыццяўляецца Нацыянальным цэнтрам заканадаўства і прававой інфармацыі (НЦЗПІ) у наступных формах:
- распрацоўка праектаў прававых актаў у сферы нарматворчай дзейнасці;
- арганізацыя мерапрыемстваў для работнікаў дзяржаўных органаў і іншых арганізацый па актуальных праблемах у галіне права, у тым ліку канферэнцый (сімпозіумаў, семінараў), у адпаведнасці з зацверджанымі планамі, па даручэнні Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь або Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ці на аснове заключаных дагавораў;
- абагульненне неўрэгуляваных правілаў нарматворчай тэхнікі і іншых праблем, якія ўзнікаюць у нарматворчай дзейнасці, з мэтай вызначэння адзіных падыходаў да рашэння адзначаных праблем, у тым ліку шляхам правядзення круглых сталоў з удзелам прадстаўнікоў зацікаўленых дзяржаўных органаў (арганізацый) і наступным накіраваннем рэкамендацый круглых сталоў зацікаўленым дзяржаўным органам (арганізацыям) для прымянення ў нарматворчай дзейнасці;
- падрыхтоўка тлумачэнняў па пытаннях прымянення заканадаўства, якое рэгулюе нарматворчую дзейнасць, у тым ліку дзейнасць па прымяненні патрабаванняў нарматворчай тэхнікі;
- падрыхтоўка навукова-практычных каментарыяў кодэксаў і іншых законаў;
- кансультаванне спецыялістаў дзяржаўных органаў (арганізацый);
- правядзенне заняткаў па пытаннях нарматворчай дзейнасці (удзел у іх правядзенні) у дзяржаўных органах (арганізацыях), у Інстытуце дзяржаўнай службы Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь;
- метадычнае суправаджэнне нарматыўных прававых актаў, падрыхтаваных НЦЗПІ;
- арганізацыя стажыровак работнікаў дзяржаўных органаў (арганізацый) у НЦЗПІ;
- забеспячэнне напаўнення тэматычных банкаў даных «Правапрымяняльная практыка» і «Нарматворчасць» (шаблоны праектаў нарматыўных прававых актаў, метадычныя матэрыялы па пытаннях нарматворчасці і інш.) інфармацыйна-пошукавай сістэмы «Эталон»;
- ажыццяўленне вядзення і напаўнення НЦЗПІ Прававога форума Беларусі.
Садзейнічаць павышэнню якасці праектаў нарматыўных прававых актаў і фарміраванню аднастайнай правапрымяняльнай практыкі закліканы падрыхтаваны Нацыянальным цэнтрам заканадаўства і прававых даследаванняў практычны каментарый да патрабаванняў нарматворчай тэхнікі, устаноўленых згодна з дадаткам да Закона Рэспублікі Беларусь ад 17 ліпеня 2018 г. № 130-З «О нормативных правовых актах».
Для зручнасці работнікаў юрыдычных служб, якія займаюцца распрацоўкай праектаў нарматыўных прававых актаў, кожны пункт патрабаванняў нарматворчай тэхнікі дэталізаваны і праілюстраваны новымі прыкладамі з улікам ужо сфарміраванай пасля прыняцца ўказанага закона практыкі яго прымянення. З мэтай забеспячэння шырокага доступу зацікаўленым каментарый размешчаны на электронных рэсурсах прававой інфармацыі (банк даных «Правапрымяняльная практыка» інфармацыйна-пошукавай сістэмы «ЭТАЛОН», а таксама «Даведачныя Прававыя Сістэмы сямейства КансультантПлюс»).
У НЦЗПІ зацверджаны наступныя метадычныя рэкамендацыі:
- Метадычныя рэкамендацыі па падрыхтоўцы заключэнняў абавязковай юрыдычнай экспертызы законапраектаў, юрыдычнай экспертызы іншых прававых актаў (іх праектаў);
- Метадычныя рэкамендацыі па правядзенні аналітычных даследаванняў стану, тэндэнцый развіцця і практыкі прымянення заканадаўства, параўнальна-прававых даследаванняў заканадаўства Рэспублікі Беларусь і замежных дзяржаў;
- Метадычныя рэкамендацыі па падрыхтоўцы абгрунтаванняў неабходнасці прыняцця (выдання) нарматыўных прававых актаў;
- Метадычныя рэкамендацыі па прымяненні пакетнага прынцыпу падрыхтоўкі праектаў нарматыўных прававых актаў;
- Метадычныя рэкамендацыі па распрацоўцы планаў падрыхтоўкі праектаў заканадаўчых актаў, ажыццяўленні кантролю за іх рэалізацыяй, а таксама за рэалізацыяй заключных палажэнняў законаў.




Падзяліцца ў сац. сетках