• VK
  • odnoklassniki
  • Facebook
  • Instagram
  • Youtube
  • Telegram

Шаблоны праектаў нарматыўных прававых актаў

У рамках рэалізацыі падпункта 4.2 пункта 4 артыкула 78 Закона Рэспублікі Беларусь ад 17 ліпеня 2018 г. № 130-З «О нормативных правовых актах» і з мэтай інфарматызацыі працэсу падрыхтоўкі праектаў нарматыўных прававых актаў Нацыянальным цэнтрам заканадаўства і прававых даследаванняў сумесна з Нацыянальным цэнтрам прававой інфармацыі і Міністэрствам юстыцыі створаны банк даных прававой інфармацыі «Нарматворчасць».

Тэматычны банк даных «Нарматворчасць» інтэграваны ў інфармацыйна-пошукавую сістэму «ЭТАЛОН» і складаецца з двух асноўных раздзелаў:

  • раздзела з тэкстамі нарматыўных прававых актаў, якія рэгламентуюць нарматворчы працэс, і метадычных матэрыялаў;
  • раздзела з шаблонамі праектаў нарматыўных прававых актаў на рускай і беларускай мовах, у тым ліку тых, што афармляюць рашэнні ў дачыненні да міжнародных дагавораў.

У раздзеле «Нарматыўнае рэгуляванне і метадычныя матэрыялы» змешчана больш за 60 нарматыўных прававых актаў, якія рэгулююць нарматворчую дзейнасць, у тым ліку падрыхтоўку нарматыўных прававых актаў, правядзенне экспертыз, публічнае абмеркаванне, прагназаванне наступстваў прыняцця, прыняцце (выданне) і афіцыйнае апублікаванне гэтых актаў, а таксама розныя метадычныя матэрыялы (азначэнні паняццяў, правілы афармлення, прыклады афармлення і г.д.).

У банку даных шаблонаў праектаў нарматыўных прававых актаў змешчана больш за 280 шаблонаў:

  • праектаў законаў Рэспублікі Беларусь;
  • праектаў указаў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь;
  • праектаў пастаноў Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь;
  • праектаў пастаноў нарматворчых органаў, уключаючы праекты пастаноў Праўлення Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь і загада Генеральнага пракурора Рэспублікі Беларусь;
  • праектаў рашэнняў мясцовага Савета дэпутатаў і мясцовага выканаўчага камітэта;
  • праектаў нарматыўных прававых актаў, што афармляюць рашэнні ў дачыненні да міжнародных дагавораў.

Кожны шаблон праекта нарматыўнага прававога акта прадстаўлены як на рускай, так і на беларускай мовах. Работа з выкарыстаннем пэўнага шаблона ажыццяўляецца шляхам экспарту яго ў рэдактар Microsoft Word, пры гэтым аўтаматычна забяспечваецца шрыфтавое афармленне, афармленне водступаў, міжрадковых інтэрвалаў і выкананне іншых патрабаванняў да афармлення.

Падзяліцца ў сац. сетках

Pravo.by
Эталон ONLINE
Правовой форум
Детский правовой сайт
Подняться наверх