• VK
  • odnoklassniki
  • Facebook
  • Instagram
  • Youtube
  • Telegram

Прававое забеспячэнне нарматворчай дзейнасці

Працэдура падрыхтоўкі і прыняцця нарматыўных прававых актаў замацавана ў Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, законах Рэспублікі Беларусь ад 7 лютага 2023 г. № 248-З «О Всебелорусском народном собрании», ад 21 лютага 1995 г. № 3602-XII «О Президенте Республики Беларусь», ад 8 ліпеня 2008 г. № 370-З «О Национальном собрании Республики Беларусь», ад 23 ліпеня 2008 г. № 424-З «О Совете Министров Республики Беларусь», ад 4 студзеня 2010 г. № 108-З «О местном управлении и самоуправлении в Республике Беларусь» і іншых, рэгламентах дзяржаўных органаў.

На сённяшні дзень, акрамя названых актаў, нарматворчы працэс таксама ўрэгуляваны спецыяльным заканадаўствам аб нарматворчай дзейнасці.

Станаўленне азначанай сферы заканадаўства ў рэспубліцы звязваюць з прыняццем двух комплексных заканадаўчых актаў: Закона Рэспублікі Беларусь ад 10 студзеня 2000 г. № 361-З «О нормативных правовых актах Республики Беларусь» і Правілаў падрыхтоўкі праектаў нарматыўных прававых актаў, зацверджаных Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 11 жніўня 2003 г. № 359. У названых заканадаўчых актах былі ўпершыню замацаваны адзіныя для ўсіх відаў нарматыўных прававых актаў патрабаванні, вызначаны стадыі нарматворчага працэсу, прадугледжана правядзенне абавязковых (юрыдычнай і крыміналагічнай) і іншых відаў экспертыз, а таксама іншыя меры, якія садзейнічаюць эфектыўнай рабоце па падрыхтоўцы праектаў нарматыўных прававых актаў і паляпшэнні іх якасці.

17 ліпеня 2018 г. прыняты новы Закон Рэспублікі Беларусь «О нормативных правовых актах», які ўступіў у сілу з 1 лютага 2019 г.

Новы Закон падрыхтаваны на аснове сістэматызацыі ўказаных вышэй актаў, палажэнні якіх у значнай меры былі перапрацаваны. Законам прадугледжаны меры, накіраваныя на вырашэнне важнейшых задач, пастаўленых Кіраўніком дзяржавы перад нарматворчымі органамі: захаванне стабільнасці прававога рэгулявання грамадскіх адносін, забеспячэнне яго сістэмнасці і комплекснасці, а таксама кампактнасці нацыянальнага заканадаўства. Садзейнічаць гэтаму павінна аптымізацыя нарматворчага працэсу на ўсіх стадыях яго ажыццяўлення: ад планавання нарматворчай дзейнасці, падрыхтоўкі тэксту праекта да афіцыйнага апублікавання і ўступлення ў сілу нарматыўнага прававога акта. Акрамя таго, адным з ключавых новаўвядзенняў Закона з’яўляецца замацаванне механізмаў, накіраваных на пашырэнне ўдзелу грамадзян і юрыдычных асоб у нарматворчым працэсе. Да іх адносяцца перш за ўсё публічнае абмеркаванне праектаў нарматыўных прававых актаў, прагназаванне наступстваў іх прыняцця і прававы маніторынг.

Прававыя акты, якія рэгулююць нарматворчую дзейнасць:


Заканадаўчыя акты і распараджэнні Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь

Пастановы Палаты прадстаўнікоў і Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь

Нарматыўныя прававыя акты Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь

Нарматыўныя прававыя акты Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь

  • пастанова Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь ад 19 студзеня 2009 г. № 4 «Об утверждении Инструкции по делопроизводству в государственных органах, иных организациях»;
  • пастанова Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь ад 10 кастрычніка 2018 г. № 193 «Об отдельных требованиях к оформлению нормативных правовых актов и взаимодействии Министерства юстиции с Национальным центром законодательства и правовой информации».

Нарматыўныя прававыя акты, якія рэгулююць парадак заключэння, выканання, спынення і прыпынення дзеяння міжнародных дагавораў і іншых міжнародна-прававых актаў

  • Закон Рэспублікі Беларусь ад 23 ліпеня 2008 г. № 421-З «О международных договорах Республики Беларусь»;
  • Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 1 сакавіка 2001 г. № 113 «О порядке реализации постановлений и директив Высшего Государственного Совета Союзного государства»;
  • пастанова Савета Міністраў ад 5 снежня 2008 г. № 1883 «Об утверждении Положения о порядке заверения копий международных договоров, поправок к международным договорам и официального перевода этих договоров и поправок на белорусский и (или) русский языки»;
  • пастанова Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 5 сакавіка 2001 г. № 306 «О порядке реализации постановлений и директив Совета Министров Союзного государства»;
  • пастанова Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 23 сакавіка 2023 г. № 200 «О вопросах рассмотрения, подготовки и отмены актов отдельных органов Евразийского экономического союза»;
  • пастанова Міністэрства фінансаў Рэспублікі Беларусь, Міністэрства эканомікі Рэспублікі Беларусь ад 12 чэрвеня 2017 г. № 17/14 «Об утверждении Инструкции о порядке подготовки финансово-экономических обоснований к проектам актов Евразийской экономической комиссии»;
  • метадычныя рэкамендацыі Міністэрства замежных спраў па прымяненні Закона аб міжнародных дагаворах, зацверджаныя загадам Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь ад 24 чэрвеня 2019 г. № 46 (размешчаны на сайце Міністэрства замежных спраў).

Падзяліцца ў сац. сетках

Pravo.by
Эталон ONLINE
Правовой форум
Детский правовой сайт
Подняться наверх