• VK
  • odnoklassniki
  • Facebook
  • Instagram
  • Youtube
  • Telegram

Аспірантура

Падрыхтоўка навуковых работнікаў вышэйшай кваліфікацыі ў Нацыянальным цэнтры заканадаўства і прававой інфармацыі Рэспублікі Беларусь (далей – Цэнтр) ажыццяўляецца ў дзённай, завочнай форме атрымання адукацыі, а таксама ў форме суіскальніцтва па наступных спецыяльнасцях:

  • 12.00.01 – тэорыя і гісторыя права і дзяржавы; гісторыя вучэнняў аб праве і дзяржаве
  • 12.00.02 – канстытуцыйнае права; канстытуцыйны працэс; муніцыпальнае права
  • 12.00.03 – грамадзянскае права; прадпрымальніцкае права; сямейнае права; міжнароднае прыватнае права
  • 12.00.05 – працоўнае права; права сацыяльнага забеспячэння
  • 12.00.06 – зямельнае права; прыродарэсурснае права; аграрнае права; экалагічнае права
  • 12.00.08 – крымінальнае права і крыміналогія; крымінальна-выканаўчае права
  • 12.00.10 – міжнароднае права; права рэгіянальнай інтэграцыі
  • 12.00.13 – інфармацыйнае права
  • 12.00.14 – адміністрацыйнае права, адміністрацыйна-дэліктнае права, адміністрацыйны працэс
  • 12.00.15 – грамадзянскі працэс; гаспадарчы працэс; арбітражны працэс

Цэнтр ажыццяўляе прыём заявак ад дзяржаўных органаў і арганізацый, якія маюць патрэбу ў падрыхтоўцы навуковых работнікаў вышэйшай кваліфікацыі, на навучанне ў аспірантуры за кошт сродкаў рэспубліканскага бюджэту. Заяўкі на гэты год прымаюцца да 20 сакавіка 2025 года.

Прыём дакументаў для паступлення ў аспірантуру ажыццяўляецца штогод з 1 жніўня па 30 верасня, здача ўступных экзаменаў, правядзенне суразмовы, заключэнне дагавораў на навучанне – з 1 кастрычніка па 31 кастрычніка, пачатак навучальнага года – 1 лістапада.

Асобы, якія паступаюць у аспірантуру, павінны мець:

  • рэкамендацыю вучонага савета (савета) установы вышэйшай адукацыі або факультэта гэтай установы (для асоб, якія паступаюць у год заканчэння навучання ў гэтай установе) ці вопыт практычнай работы не менш за два гады на пасадах, што патрабуюць наяўнасці вышэйшай адукацыі (для навучання ў завочнай форме або ў форме суіскальніцтва);
  • здадзеныя кандыдацкія экзамены і залікі па агульнаадукацыйных дысцыплінах (для навучання ў дзённай або завочнай форме).

Асобы, якія паступаюць у аспірантуру, падаюць на імя дырэктара Цэнтра заяву, да яе далучаюць дакументы ў адпаведнасці з пералікам, вызначаным Міністэрствам адукацыі.

Прыёмная камісія разглядае прадстаўленыя дакументы, праводзіць суразмову з асобай, якая паступае ў аспірантуру, і прымае заключэнне прыёмнай камісіі, дзе даецца характарыстыка навуковага ўзроўню апублікаваных работ (навуковага рэферата), схільнасці асобы, якая паступае, да навукова-даследчай работы; змяшчаецца прапанова аб допуску да ўдзелу ў конкурсе і ўступным экзамене (пры паступленні для навучання ў дзённай або завочнай форме) ці заключэнне аб актуальнасці тэматыкі і допуску да ўдзелу ў конкурсе (пры паступленні для навучання ў форме суіскальніцтва).

Асобы, якія паступаюць у аспірантуру для навучання ў дзённай або завочнай форме, здаюць уступны экзамен па спецыяльнай дысцыпліне ў аб’ёме навучальнай праграмы I ступені вышэйшай адукацыі. На падставе вынікаў здачы ўступнага экзамену з улікам адзнак, атрыманых па кандыдацкіх экзаменах, і заліках па агульнаадукацыйных дысцыплінах, а таксама заключэння прыёмнай камісіі і аналізу прадстаўленых дакументаў прыёмная камісія прымае рашэнне аб залічэнні ў аспірантуру.

Для атрымання навукова-арыентаванай адукацыі ў форме суіскальніцтва здача ўступнага экзамену не патрабуецца. Рашэнне аб залічэнні прыёмная камісія прымае на падставе прадстаўленага асобай, якая паступае, заключэння адпаведнага аддзела Інстытута прававых даследаванняў Цэнтра аб актуальнасці тэмы, якасці і аб’ёме самастойна выкананых гэтай асобай даследаванняў па тэме дысертацыі, з улікам адзнак у выпісцы з залікова-экзаменацыйных ведамасцей, што дадаецца да дакумента аб вышэйшай адукацыі.

На падставе рашэння прыёмнай камісіі аб залічэнні ў аспірантуру ў тыднёвы тэрмін заключаецца дагавор аб падрыхтоўцы навуковага работніка вышэйшай кваліфікацыі.

Пасля заключэння дагавора аб падрыхтоўцы навуковага работніка вышэйшай кваліфікацыі залічэнне ў аспірантуру афармляецца загадам дырэктара Цэнтра.

Кантактная інфармацыя

Адрас: 220030, г. Мінск, вул. Берсана, 1а, каб. 209.

Вядучы спецыяліст: Каробкіна Таіса Васільеўна, тэл.: +375 17 226 44 48

Час працы: панядзелак – пятніца: 9.00–13.00, 14.00–18.00.

Падзяліцца ў сац. сетках

Pravo.by
Эталон ONLINE
Правовой форум
Детский правовой сайт
Подняться наверх