• VK
  • odnoklassniki
  • Facebook
  • Instagram
  • Youtube
  • Telegram

Фарміраванне прававой культуры непаўналетніх

Значную ўвагу Цэнтр удзяляе павышэнню ўзроўню прававой інфармаванасці грамадства, у тым ліку непаўналетніх. 

Асноўным напрамкам работы з'яўляецца вядзенне Дзіцячага прававога сайта (ДПС) – сучаснага спецыялізаванага інтэрнэт-рэсурса для дзяцей і падлеткаў, бацькоў і настаўнікаў. Ён прызначаны вырашаць задачы фарміравання прававой і інфармацыйнай культуры непаўналетніх, выхавання грамадзянскасці і патрыятызму.

ДПС


Сайт створаны па ініцыятыве Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь і пачаў сваю работу 23 жніўня 2008 г. У 2020 годзе рэсурс мадэрнізаваны.

ДПС мае адаптыўны дызайн і сістэму пошуку. Інфармацыя на ім ілюстравана і выкладзена ў прывабнай і даступнай форме. Падрабязней можна паглядзець тут.

На ДПС можна:

  • у гульнявой і іншых формах атрымаць неабходныя веды аб правах і абавязках непаўналетніх;
  • азнаёміцца з навінамі прававой і сумежных тэматык;
  • сфарміраваць навыкі пошуку прававой інфармацыі (адкрыты свабодны доступ да банка даных «Правы непаўналетніх»);
  • асвоіць правілы бяспечных паводзін у сетцы Інтэрнэт, у асяроддзі сваіх равеснікаў і дарослых, у грамадстве;
  • знайсці інфармацыю аб заканадаўстве Рэспублікі Беларусь і адказы на пытанні прававой тэматыкі;
  • скарыстацца карыснымі сэрвісамі для атрымання выдаленай прававой дапамогі;
  • даведацца аб дзіцячай і аднаўленчай медыяцыі.

Дзіцячы прававы сайт прадстаўлены ў сацсетках – у яго ёсць аккаунты ў TikTok і Instagram.

Падзяліцца ў сац. сетках

Pravo.by
Эталон ONLINE
Правовой форум
Детский правовой сайт
Подняться наверх