• VK
  • odnoklassniki
  • Facebook
  • Instagram
  • Youtube
  • Telegram

Нацыянальны прававы Інтэрнэт-партал Рэспублікі Беларусь

Нацыянальны прававы Інтэрнэт-партал Рэспублікі Беларусь (Партал) створаны ў адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 16 снежня 2002 г. № 609 «О Национальном правовом Интернет-портале Республики Беларусь и о внесении изменений и дополнения в Указ Президента Республики Беларусь от 30 октября 1998 г. № 524». Ён з'яўляецца асноўным дзяржаўным інфармацыйным рэсурсам глабальнай камп'ютарнай сеткі Інтэрнэт у вобласці права і прававой інфарматызацыі.

Портал_главная_скрин900.png

Сярод мэт стварэння і функцыянавання Партала:

  • афіцыйнае апублікаванне прававых актаў, уключаных у Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублікі Беларусь;
  • своечасовае забеспячэнне грамадзян, дзяржаўных органаў і іншых арганізацый поўнай і дакладнай прававой інфармацыяй, тэкстамі праектаў законаў, судовых пастаноў, а таксама каментарыямі і іншымі прававымі аналітычнымі матэрыяламі, інфармацыяй аб найважнейшых грамадска-палітычных і прававых падзеях у дзяржаве і грамадстве; 
  • павышэнне якасці нарматворчай дзейнасці, выніковасці работы дзяржаўных органаў і іншых арганізацый; 
  • прапаганда прававых ведаў і развіццё прававой культуры грамадзян.

Фарміраванне, вядзенне і забеспячэнне функцыянавання рэсурса ажыццяўляецца Нацыянальным цэнтрам заканадаўства і прававой інфармацыі.


Падзяліцца ў сац. сетках

Pravo.by
Эталон ONLINE
Правовой форум
Детский правовой сайт
Подняться наверх