• VK
  • odnoklassniki
  • Facebook
  • Instagram
  • Youtube
  • Telegram

Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублікі Беларусь

Нацыянальнага рэестра Беларусь – сістэма ўліку прававых актаў.

Вядзенне Нацыянальнага рэестра ажыццяўляецца ў адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 20 ліпеня 1998 г. № 369 «О Национальном реестре правовых актов Республики Беларусь».

Нацыянальны рэестр вядзецца з мэтай:

  • забеспячэння адзінай сістэмы заканадаўства Рэспублікі Беларусь;
  • стварэння эталоннага банка даных прававой інфармацыі і камплектавання фонду прававых актаў, падтрымання іх у кантрольным стане ў электроннай форме;
  • забеспячэння своечасовага інфармавання дзяржаўных органаў, іншых арганізацый і фізічных асоб аб заканадаўстве;
  • ажыццяўлення міждзяржаўнага абмену прававой інфармацыяй.

Уключэнню ў Нацыянальны рэестр падлягаюць:

  • Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь;
  • рашэнні, прынятыя рэспубліканскім рэферэндумам;
  • рашэнні Усебеларускага народнага сходу (калі іншае не вызначана Усебеларускім народным сходам);
  • указы, распараджэнні Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь;
  • законы;
  • міжнародныя дагаворы Рэспублікі Беларусь;
  • пастановы Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь;
  • пастановы Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь;
  • пастановы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь;
  • распараджэнні Прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь;
  • заключэнні і рашэнні Канстытуцыйнага Суда Рэспублікі Беларусь, пасланні Канстытуцыйнага Суда Рэспублікі Беларусь Прэзідэнту Рэспублікі Беларусь і палатам Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь аб стане канстытуцыйнай законнасці ў Рэспубліцы Беларусь, Рэгламент Канстытуцыйнага Суда Рэспублікі Беларусь; 
  • пастановы Пленума Вярхоўнага Суда Рэспублікі Беларусь па пытаннях прымянення заканадаўства, узніклых пры разглядзе судовых спраў, Рэгламент Пленума Вярхоўнага Суда Рэспублікі Беларусь;
  • прававыя акты Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, калі іншае не прадугледжана Кіраўніком Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь;
  • нарматыўныя прававыя акты Камітэта дзяржаўнага кантролю, Следчага камітэта, Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз, Кіраўніцтва справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, іншых дзяржаўных органаў, непасрэдна падначаленых (падсправаздачных) Прэзідэнту Рэспублікі Беларусь;
  • нарматыўныя прававыя акты Нацыянальнага банка, Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, міністэрстваў, іншых рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання; 
  • нарматыўныя прававыя акты абласных, Мінскага гарадскога Саветаў дэпутатаў, аблвыканкамаў, Мінскага гарвыканкама, мясцовых Саветаў дэпутатаў, выканаўчых і распарадчых органаў базавага тэрытарыяльнага ўзроўню;
  • рашэнні, прынятыя абласным, Мінскім гарадскім, раённым, гарадскім (гарадоў абласнога падпарадкавання) рэферэндумамі;
  • тэхнічныя нарматыўныя прававыя акты*, якія з’яўляюцца адпаведна заканадаўчым актам і пастановам Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь абавязковымі для выканання юрыдычнымі асобамі і індывідуальнымі прадпрымальнікамі;
  • іншыя прававыя акты нарматыўнага характару.

* - За выключэннем тэхнічных нарматыўных прававых актаў, якія зацвярджаюцца юрыдычнымі асобамі і індывідуальнымі прадпрымальнікамі.

Падзяліцца ў сац. сетках

Pravo.by
Эталон ONLINE
Правовой форум
Детский правовой сайт
Подняться наверх