• VK
  • odnoklassniki
  • Facebook
  • Instagram
  • Youtube
  • Telegram

ПЦПI ў сістэме прававой асветы насельніцтва

ПЦПИ_2За гады работы ПЦПІ выпрацавана эфектыўная сістэма інфармавання карыстальнікаў па пытаннях заканадаўства і права, якая дазваляе папулярызаваць прававыя веды і ўдзельнічаць у прававой асвеце грамадства, фарміраванні яго прававой культуры.

Выкарыстоўваючы дзяржаўныя інфармацыйна-прававыя рэсурсы, ПЦПІ актыўна рэалізуюць прававую асветніцкую дзейнасць: праводзяць публічныя выступленні, дыспуты, дні прававой культуры і граматнасці, інфармацыйныя гадзіны і тыдні прававой інфармацыі, гутаркі па прававым выхаванні, дзелавыя гульні, экспануюць тэматычныя кніжныя выстаўкі, арганізуюць прэзентацыі і агляды прававой літаратуры.

У рамках асветніцкай дзейнасці ў цэнтрах арганізуюцца мерапрыемствы з удзелам кіраўнікоў і спецыялістаў органаў мясцовага кіравання, устаноў адукацыі, грамадскіх аб’яднанняў. Фармат адкрытай сувязі з прадстаўнікамі дзяржаўна-грамадскіх структур дазваляе грамадзянам не толькі атрымліваць неабходную інфармацыю з першакрыніцы, але і прымаць непасрэдны ўдзел у рашэнні сацыяльна значных задач, напрыклад, праз абмеркаванне праектаў прававых актаў і ў цэлым важных пытанняў дзяржаўнага і мясцовага значэння.

Найбольш вядомым прававым асветніцкім праектам з’яўляецца супрацоўніцтва ПЦПІ з натарыусамі і адвакатамі краіны. На пляцоўках шэрагу цэнтраў супрацоўнікі тэрытарыяльных натарыяльных палат і адвакацкіх утварэнняў праводзяць бясплатныя юрыдычныя кансультацыі для грамадзян, удзельнічаюць у семінарах і лекцыях прававой тэматыкі для наведвальнікаў цэнтраў.

Такім чынам, дзейнасць ПЦПІ па прававой асвеце грамадзян носіць комплексны характар. Цэнтры валодаюць неабходнай функцыянальна-рэсурснай, арганізацыйна-тэхнічнай базай для правядзення адпаведных мерапрыемстваў, маюць высокі ўзровень інфармацыйна-камунікатыўных сувязей.

На сённяшні дзень прававая асветніцкая работа ПЦПІ рэалізуецца ў рамках агульнарэспубліканскіх і галіновых планаў мерапрыемстваў:

План мерапрыемстваў па прававым выхаванні і асвеце грамадзян у 2024–2029 гадах : зацв. пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 12 студзеня 2024 г. № 24 «О правовом воспитании и просвещении граждан в 2024–2029 годах»;

План мерапрыемстваў па развіцці публічных цэнтраў прававой інфармацыі ў Рэспубліцы Беларусь на 2022–2025 гады : зацв. дырэктарам Нацыянальнага цэнтра прававой інфармацыі Рэспублікі Беларусь 24 чэрвеня 2022 г.; узгоднены Міністрам культуры Рэспублікі Беларусь.

Падзяліцца ў сац. сетках

Pravo.by
Эталон ONLINE
Правовой форум
Детский правовой сайт
Подняться наверх