З мэтай рэалізацыі Палажэння аб дзейнасці па распаўсюджанні (прадастаўленні) прававой інфармацыі ў Рэспубліцы Беларусь, зацверджанага Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 30 снежня 2010 г. № 712 «О совершенствовании государственной системы правовой информации Республики Беларусь», удзелу ў прававой асвеце грамадзян Нацыянальны цэнтр заканадаўства і прававой інфармацыі Рэспублікі Беларусь (НЦЗПІ) ажыццяўляе дзейнасць па стварэнні сумесна з дзяржаўнымі органамі і іншымі арганізацыямі, у тым ліку за межамі Рэспублікі Беларусь, цэнтраў эталоннай прававой інфармацыі (ЦЭПІ) для забеспячэння навуковага, навучальнага, выхаваўчага і інфармацыйна-асветніцкага працэсаў.
Асноўнымі мэтамі арганізацыі і функцыянавання ЦЭПІ з’яўляюцца:
- прадастаўленне доступу ў Рэспубліцы Беларусь і за яе межамі да поўнай, актуальнай і дакладнай прававой інфармацыі, якая распаўсюджваецца (прадастаўляецца) НЦЗПІ у складзе асноўных дзяржаўных электронных інфармацыйна-прававых рэсурсаў, у тым ліку размешчаных у глабальнай камп’ютарнай сетцы Інтэрнэт, з мэтай павышэння прававой інфармаванасці, прававой і інфармацыйнай культуры фізічных і юрыдычных асоб;
- садзейнічанне ў распаўсюджанні інфармацыі аб праектах рэгіянальнага, дзяржаўнага і міждзяржаўнага ўзроўняў, накіраваных на дасягненне ўказанай вышэй мэты, развіццё гандлёвых і фінансава-эканамічных адносінаў, сувязей у сферы адукацыі, умацаванне пазітыўнага іміджу і інвестыцыйнай прывабнасці Рэспублікі Беларусь за мяжой;
- папулярызацыя дзяржаўных інфармацыйна-прававых рэсурсаў Рэспублікі Беларусь, якія фарміруюцца НЦЗПІ, у рамках забеспячэння функцыянавання дзяржаўнай сістэмы прававой інфармацыі Рэспублікі Беларусь і міждзяржаўнага абмену прававой інфармацыяй, аказанне садзейнічання зацікаўленым у арганізацыі іх удзелу ў рабоце НЦЗПІ па ўдасканаленні функцыянальных магчымасцей і па развіцці інфармацыйнага напаўнення гэтых рэсурсаў;
- развіццё супрацоўніцтва ў сферы інфармацыйна-прававога абмену ў рамках дзяржаўнай сістэмы прававой інфармацыі Рэспублікі Беларусь і міждзяржаўных адносінаў.
У выніку планамернай работы НЦЗПІ па арганізацыі ўзаемадзеяння з дзяржаўнымі органамі і іншымі арганізацыямі, у тым ліку за межамі Рэспублікі Беларусь, забяспечана стварэнне і функцыянаванне 122 ЦЭПІ.
У Рэспубліцы Беларусь НЦЗПІ ЦЭПІ створаны:
18 – на базе ўстаноў адукацыі:
- установы адукацыі «Рэспубліканскі інстытут прафесійнай адукацыі»;
- дзяржаўнай установы адукацыі «Рэспубліканскі інстытут вышэйшай школы»;
- дзяржаўнай установы адукацыі «Мінскі гарадскі інстытут развіцця адукацыі»;
- дзяржаўнай установы адукацыі «Акадэмія паслядыпломнай адукацыі»;
- установы адукацыі «Нацыянальны цэнтр мастацкай творчасці дзяцей і моладзі» Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь;
- дзяржаўнай установы дадатковай адукацыі дарослых «Віцебскі абласны інстытут развіцця адукацыі»;
- установы адукацыі «Акадэмія Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь»;
- дзяржаўнай установы адукацыі «Сярэдняя школа № 205 г. Мінска»;
- дзяржаўнай установы адукацыі «Інстытут нацыянальнай бяспекі Рэспублікі Беларусь»;
- дзяржаўнай установы адукацыі «Інстытут пагранічнай службы Рэспублікі Беларусь»;
- Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта;
- установы адукацыі «Беларускі дзяржаўны эканамічны ўніверсітэт»;
- установы адукацыі «Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы»;
- установы адукацыі «Віцебскі дзяржаўны ўніверсітэт імя П.М.Машэрава»;
- установы адукацыі «Інстытут павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь»;
- установы адукацыі «Полацкі дзяржаўны ўніверсітэт імя Еўфрасінні Полацкай».
1 – на базе бібліятэкі:
- дзяржаўная ўстанова «Беларуская сельскагаспадарчая бібліятэка імя І.С.Лупіновіча» Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (БелСГБ).
7 – сумесна з Беларускай рэспубліканскай калегіяй адвакатаў на базе юрыдычных кансультацый:
- юрыдычная кансультацыя Маскоўскага раёна г. Брэста;
- спецыялізаваная юрыдычная кансультацыя № 1 г. Мінска;
- юрыдычная кансультацыя Савецкага раёна г. Мінска;
- юрыдычная кансультацыя Цэнтральнага раёна г. Гомеля;
- юрыдычная кансультацыя № 1 г. Віцебска;
- юрыдычная кансультацыя Ленінскага раёна г. Магілёва;
- Мінская абласная юрыдычная кансультацыя № 3.
69 – сумесна з Дэпартаментам выканання пакаранняў Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь створаны ў папраўчых установах, следчых ізалятарах крымінальна-выканаўчай сістэмы і лячэбна-працоўных прафілакторыях Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь. Гэтыя цэнтры функцыянуюць для прадастаўлення эталоннай прававой інфармацыі асуджаным і грамадзянам, якія знаходзяцца ў лячэбна-працоўных прафілакторыях, а таксама для прававога забеспячэння службовай дзейнасці работнікаў крымінальна-выканаўчай сістэмы.
За межамі Рэспублікі Беларусь НЦЗПІ стварыў 28 ЦЭПІ ў 11 краінах свету.
Кантактная інфармацыя для атрымання дадатковых звестак аб парадку стварэння і арганізацыі функцыянавання ЦЭПІ:
- у Рэспубліцы Беларусь – тэл. 279-99-45;
- за мяжой – тэл. +375 17 279 99 15;
- e-mail: int@ncpi.gov.by




Падзяліцца ў сац. сетках