Для обеспечения удобства пользователей данный сайт использует файлы cookie
16 мая на YouTube-канале НЦЗПІ адбылася адкрытая трансляцыя вэбінара «Адпускны сезон без клопатаў. Усё аб абароне правоў спажыўцоў турыстычных паслуг».

У студыі НЦЗПІ выступілі Аляксандр Крэчатаў, кансультант Дэпартамента па турызме Міністэрства спорту і турызму Рэспублікі Беларусь, і Марыя Тоўсцік, юрысконсульт грамадскага аб'яднання «Рэгіянальнае таварыства абароны спажыўцоў».
У прамым эфіры спікеры растлумачылі нормы Закона Рэспублікі Беларусь ад 9 студзеня 2002 г. № 90-З «О защите прав потребителей» у частцы, якая тычыцца пытанняў абароны правоў спажыўцоў турыстычных паслуг. Таксама былі асветлены нюансы заключэння дагавора на аказанне турыстычных паслуг, практычныя аспекты абароны правоў спажыўцоў у гэтай сферы.
Калі вы не паспелі паглядзець прамы эфір, глядзіце яго ў запісе на каналах НЦЗПІ ў YouTube і Rutube!
Падпісвайцеся на нас у YouTube і Rutube і атрымлівайце карысную і актуальную інфармацыю аб праве!