26 красавіка на YouTube-канале НЦЗПІ адбылася адкрытая трансляцыя вэбінара «Навацыі інвестыцыйнага заканадаўства Беларусі. Актуальныя пытанні прымянення».
У студыі НЦЗПІ выступілі намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення інвестыцыйнай палітыкі - начальнік упраўлення дзяржаўнай палітыкі па прыцягненню інвестыцый Міністэрства эканомікі Рэспублікі Беларусь
Аляксандр Адзінец і спецыяліст па інвестыцыях аддзела па суправаджэнні інвестараў Нацыянальнага агенцтва інвестыцый і прыватызацыі
Лізавета Астроўская.
У прамым эфіры спікеры расказалі пра такія механізмы, як прэферэнцыйны інвестыцыйны праект, бюджэтны трансферт, асвятлілі дэталі абноўленых палажэнняў заканадаўства адносна заключэння і зместу інвестыцыйных дагавораў.
Даведачна:
Законам Рэспублікі Беларусь ад 8 студзеня 2024 г. № 350-З у новай рэдакцыі выкладзены Закон Рэспублікі Беларусь ад 12 ліпеня 2013 г. № 53-З
«Об инвестициях». У развіццё гэтага прававога акта быў прыняты шэраг дакументаў, якія датычацца пытанняў ажыццяўлення інвестыцыйнай дзейнасці, у тым ліку:
-
правядзення конкурсаў па выбары інвестара (інвестараў) для заключэння інвестыцыйнага дагавора, юрыдычнай асобы або індывідуальнага прадпрымальніка для рэалізацыі прэферэнцыйнага інвестыцыйнага праекта;
-
фарміравання пераліку інвестыцыйных праектаў, якія прэтэндуюць на аказанне дзяржаўнай фінансавай падтрымкі;
-
прадастаўлення льгот і прэферэнцый інвестарам.
Калі вы не паспелі паглядзець прамы эфір, глядзіце яго ў запісе на каналах НЦЗПІ ў YouTube і Rutube!
Падпісвайцеся на нас у
YouTube і
Rutube і атрымлівайце карысную і актуальную інфармацыю аб праве!
26 Красавiка 2025 Г.