• VK
  • odnoklassniki
  • Facebook
  • Instagram
  • Youtube
  • Telegram

Аб каштоўных паперах як інструменце інвеставання расказалі на адкрытым вебінары НЦЗПІ

21 жніўня на YouTube-канале НЦЗПІ адбылася адкрытая трансляцыя вебінара «Каштоўныя паперы як інструмент інвеставання».Семинар НЦЗПИ

Эфір быў прысвечаны тлумачэнню норм Закона Рэспублікі Беларусь ад 5 студзеня 2015 г. № 231-З «О рынке ценных бумаг» і іншых прававых актаў, якія рэгламентуюць пытанні абарачэння розных відаў каштоўных папер у нашай краіне.

У студыі НЦЗПІ выступілі прадстаўнікі Дэпартамента па каштоўных паперах: начальнік упраўлення ліцэнзавання і рэгістрацыі каштоўных папер Вольга Баравік-Маёрава, яе намеснік Анастасія Бабавік, кансультант аддзела кантролю і справаздачнасці ўпраўлення каардынацыі, кантролю і справаздачнасці Вольга Свірыдовіч, намеснік начальніка ўпраўлення – начальнік аддзела аналізу функцыянавання рынку каштоўных папер Таццяна Грыб.

У прамым эфіры спікеры расказалі:

  • аб акцыях і аблігацыях як інструментах прыцягнення інвестыцый (парадак эмісіі і размяшчэння);
  • аб парадку раскрыцця інфармацыі на рынку каштоўных папер;
  • аб прыцягненні інвестыцый на знешніх фінансавых рынках.

Калі вы не паспелі паглядзець прамы эфір, глядзіце яго ў запісе на каналах НЦЗПІ ў YouTube і Rutube!

Падпісвайцеся на нас у YouTube і Rutube і атрымлівайце карысную і актуальную інфармацыю аб праве!

20 Жнiўня 2025 Г.
Pravo.by
Эталон ONLINE
Правовой форум
Детский правовой сайт
Подняться наверх