• VK
  • odnoklassniki
  • Facebook
  • Instagram
  • Youtube
  • Telegram

Аб маючых адбыцца зменах у ПДР распавялі на вэбінары НЦЗПІ

12 лістапада на YouTube-канале НЦЗПІ адбылася адкрытая трансляцыя вэбінара «Маючыя адбыцца змены ў ПДР. Актуальныя пытанні ўдзелу ў дарожным руху асоб на сродках персанальнай мабільнасці і веласіпедыстаў».

Вебинар

У студыі НЦЗПІ выступіў Аляксандр Шаўчэнка, начальнік аддзялення забеспячэння правапрымяняльнай дзейнасці галоўнага ўпраўлення ДАІ МУС.

Эксперт растлумачыў меркаваныя папраўкі ў ПДР, у прыватнасці:

  • змяненне катэгорыі асоб, якія перамяшчаюцца на сродках персанальнай мабільнасці;
  • скрыжаванне асобамі, якія перамяшчаюцца на сродках персанальнай мабільнасці, і веласіпедыстамі праезнай часткі дарогі;
  • новае вызначэнне сродку персанальнай мабільнасці;
  • упарадкаванне размяшчэння сродкаў персанальнай мабільнасці і веласіпедаў;
  • дазвол руху на мотаблоку з прычэпам па праезнай частцы.

Даведачна

Міністэрствам унутраных спраў у верасні 2024 г. было ініцыявана правядзенне публічнага абмеркавання на Прававым форуме Беларусі праекта Указа, якім прадугледжана карэкціроўка Правілаў дарожнага руху.

Калі вы не паспелі паглядзець прамы эфір, глядзіце яго ў запісе тут.

Падпісвайцеся на YouTube-канал НЦЗПІ і атрымлівайце карысную і актуальную інфармацыю аб праве!



12 Лiстапада 2024 Г.
Pravo.by
Эталон ONLINE
Правовой форум
Детский правовой сайт
Подняться наверх