• VK
  • odnoklassniki
  • Facebook
  • Instagram
  • Youtube
  • Telegram

Аб навацыях заканадаўства па пытаннях дзяржаўных дапамог для сем'яў з дзецьмі расказалі на YouTube-канале НЦЗПІ

27 сакавіка на YouTube-канале НЦЗПІ адбылася адкрытая трансляцыя вэбінара «Сацыяльныя гарантыі для грамадзян, якія выхоўваюць дзяцей. Змяненні ў прававым рэгуляванні з 2025 года».

Вебинар НЦЗПИ

У студыі НЦЗПІ выступіла намеснік начальніка ўпраўлення народанасельніцтва, гендэрнай і сямейнай палітыкі Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь Святлана Коваль.

У прамым эфіры спікер асвятліла навацыі заканадаўства ў частцы назначэння і выплаты сямейных дапамог.

Даведачна:

З 1 студзеня 2025 г. уступілі ў сілу змяненні па пытаннях дапамог сем'ям, якія выхоўваюць дзяцей, прадугледжаныя Законам Рэспублікі Беларусь ад 8 ліпеня 2024 г. № 25-З Об изменении законов по вопросам государственных пособий семьям, воспитывающим детей» і пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 20 снежня 2024 года № 983 «Об изменении постановлений Совета Министров Республики Беларусь». У прыватнасці:

  • узмоцнена падтрымка сем'яў, якія выхоўваюць дзяцей з інваліднасцю, і сем'яў з непаўналетнімі дзецьмі, у якіх дзіця-інвалід ужо дасягнула ўзросту 18 гадоў;
  • унесены карэкціроўкі па вызначэнні месца прызначэння дапамог і парадку прыпынення дзейнасці ў сувязі з доглядам дзіцяці ва ўзросце да 3 гадоў для індывідуальных прадпрымальнікаў, рамеснікаў, асоб, якія ажыццяўляюць дзейнасць у сферы аграэкатурызму і іншых асоб, якія ажыццяўляюць дзейнасць самастойна;
  • удакладнены парадак пераразлікаў памераў дзяржаўных дапамог і інш.

Калі вы не паспелі паглядзець прамы эфір, глядзіце яго ў запісе тут.

Падпісвайцеся на YouTube-канал НЦЗПІ і атрымлівайце карысную і актуальную інфармацыю аб праве!

27 Сакавiка 2025 Г.
Pravo.by
Эталон ONLINE
Правовой форум
Детский правовой сайт
Подняться наверх